Пра гэта заявіў сёньня на адкрыцьці веснавой сэсіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу яе старшыня Ўладзімер Андрэйчанка: “Складана ідзе гэты працэс. Беларускія парлямэнтары адстойваюць свой паўнавартасны і раўнапраўны ўдзел у гэтай структуры”.
Кожная з шасьці краінаў, якія ўваходзяць у Эўранэст, маюць быць прадстаўленыя там дзесяцьцю дэпутатамі нацыянальных парлямэнтаў. Але паколькі Эўрапарлямэнт не прызнаў апошнія выбары ў Нацыянальны сход Беларусі адпаведнымі дэмакратычным стандартам, дык Беларусі прапанавалі прадстаўніцтва ў фармаце “пяць плюс пяць” -- пяць парлямэнтароў і пяць прадстаўнікоў апазыцыйных партыяў і рухаў. Калі беларускія ўлады з гэтым не пагодзяцца, тады ў Эўранэст могуць увайсьці дзесяць апазыцыянэраў.