Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Вялікдзень у Празе будуць сьвянціць яйкі па-беларуску


На Вялікдзень, 4 красавіка, у праскай царкве Кузьмы і Дзям’яна адбудзецца ўрачыстая велікодная літургія, якую адслужыць уніяцкі сьвятар айцец Андрэй Абламейка.

У Інтэрвію Радыё Свабода айцец Андрэй Абламейка сказаў:

“Чэскія царкоўныя ўлады зноў ласкава згадзіліся прадставіць для ўрачыстай велікоднай беларускай службы царкву Кузьмы і Дзям’яна.

Вялікдзень – гэта сьвята перамогі Хрыста над сьмерцю. І нам, беларусам, гэтая перамога таксама належыць. Таму мы і зьбіраемся ў гэтае сьвята ў сваіх цэрквах на Бацькаўшчыне і ў эміграцыі, каб урачыста адзначыць уваскрашэньне Хрыста Збаўцы.

Вялікдзень таксама – сьвята надзеі, якую маем і мы, беларусы. Надзею на тое, што ўсё будзе добра ў нашым духоўным і асабістым жыцьці, і надзею на добрую будучыню і лепшую долю для ўсяго нашага народу.

Запрашаю праскіх беларусаў разам памаліцца і асьвяціць пасхі”.

Адрас царквы сьвятых Кузьмы і Дзям’яна – Vyšehradska 49, Praha 2. Уваход з вуліцы Na Slovanech. Пачатак багаслужбы аб 11:00 у нядзелю, 4 красавіка.

Назва царквы па-чэску: Kostel sv. Kosmy a Damiána Na Slovanech.

Больш інфармацыі пра царкву і мапу можна знайсьці ТУТ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG