Павал Шарамет згадвае, што атрымаў расейскае грамадзянства ў 1999 годзе, але захоўваў беларускі пашпарт і лічыў сябе грамадзянінам Беларусі, бо нікуды не зьвяртаўся з заявай аб страце грамадзянства. Паводле Шарамета, беларускія ўлады больш як 10 гадоў ведалі пра наяўнасьць у яго расейскага пашпарта, але аб пазбаўленьні беларускага грамадзянства яго ніхто і ніколі не інфармаваў. Журналіст лічыць невыпадковым тое, што гэта зроблена цяпер, у час атакі на незалежныя беларускія мэдыі, у якіх Павал Шарамет застаецца заўважнай асобай:
«Гэта чыста гісторыя з дысыдэнцкіх часоў, гэта чэкісцкая, кагэбэшная ініцыятыва. Яны ж вучацца па тых самых падручніках. Ужо колькі гадоў акадэмія КДБ у Менску, а ў ёй вучацца па падручніках савецкіх часоў. Вось яны згадалі, як у савецкія часы пазбаўлялі дысыдэнтаў грамадзянства, і вырашылі зрабіць мне такую гадасьць».
Паводле кіраўніка Дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі МУС Аляксея Бягуна, Павал Шарамет страціў беларускае грамадзянства аўтаматычна, паколькі ён атрымаў грамадзянства іншай краіны. Гэта адбылося на падставе закону «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь», які дзейнічаў у 1999 годзе. Праз тры гады закон прынялі ў новай рэдакцыі, паводле якой аўтаматычная страта грамадзянства наступае не заўсёды, а толькі калі былы грамадзянін служыць у войску ці на дзяржаўнай службе краіны новага грамадзянства. Але гэтыя абмежаваньні на Шарамета не пашыраюцца, кажа падпалкоўнік Аляксей Бягун:
«Калі б ён грамадзянства РФ атрымаў пасьля верасьня 2002 году, ніякіх пытаньняў не было б. Але ён атрымаў грамадзянства да гэтага тэрміну, таму на яго ў поўным памеры распаўсюджваўся закон у былой рэдакцыі».
Паводле інфармацыі Аляксея Бягуна, праверку, якая выявіла, што Павал Шарамет мае расейскае грамадзянства, правяла амбасада Беларусі ў Расеі. Журналіста нібыта ўжо другі раз інфармуюць пра страту грамадзянства Беларусі. Калі першы раз праінфармавалі Шарамета, Аляксей Бягун ня ведае. Паводле Аляксея Бягуна, «палітычных матываў у пазбаўленьні Паўла Шарамета грамадзянства няма».
У Міністэрстве замежных спраў Беларусі сказалі, што там не ініцыявалі праверку, ці мае Павал Шарамет яшчэ і грамадзянства Расеі. «Гэта ня наша справа», — адказалі ў міністэрстве.
Між тым журналіст згадвае, як ужо пасьля атрыманьня расейскага грамадзянства, на пачатку 2000-х гадоў, ён мяняў беларускі пашпарт адной сэрыі на пашпарт другой сэрыі. Ніхто яму не казаў пра аўтаматычную страту грамадзянства:
«Я ж маю пашпарт сэрыі ПП. Гэта істотна, бо ўсе грамадзяне Беларусі, якія жывуць у межах краіны, маюць пашпарты сэрыі МП. А сэрыя ПП — для тых, хто жыве за межамі краіны. Каб атрымаць такі пашпарт, мне давялося адусюль выпісацца: зь месца жыхарства, з вайсковага ўліку — адусюль. Таму я й хадзіў у міграцыйную службу ў 2001 годзе. Памятаю, што спачатку атрымаў расейскае грамадзянства, а ўжо потым гэты пашпарт. Памятаю, там вельмі разумныя мілыя людзі, у мяне няма да іх прэтэнзій, як і да амбасады ў Маскве, якая была ў гэтым пытаньні толькі поштай».
Павал Шарамет працягвае лічыць, што яго менавіта пазбавілі грамадзянства Беларусі і зрабілі гэта з палітычных прычын.
У БАЖ не змаглі згадаць выпадкаў, калі пазбаўлялі грамадзянства беларускага журналіста, які працуе за мяжой. У БАЖ згадалі высылку зь Беларусі журналістаў-замежнікаў Аляксандра Ступнікава і Міхаіла Падаляка, якія стала пражывалі ў Беларусі і ў якіх тут засталіся сем’і. Таксама быў высланы зь Беларусі расейскі журналіст Павал Сілін. Аляксандра Ступнікава, Міхаіла Падаляка і Паўла Сіліна на пэўны час пазбавілі права ўезду ў Беларусь.

Яны згадалі, як у савецкія часы пазбаўлялі дысыдэнтаў грамадзянства, і вырашылі зрабіць мне такую гадасьць.