Расейскі інтэрнэт-рэсурс fontanka.ru да 10-годзьдзя абраньня Ўладзімера Пуціна прэзыдэнтам Расеі зьмясьціў інтэрвію з расейскім журналістам Андрэем Калесьнікавым, аўтарам некалькіх кніг пра Пуціна, членам прэзыдэнцкага, а затым прэм’ерскага пуцінскага пулу (пул – група журналістаў, звычйна 10-15 чалавек, якія суправаджаюць дзяржаўнага кіраўніка і маюць магчымасьць задаваць яму пытаньні. Пад час візытаў такія журналісты звычайна ляцяць аднім самалётам з кіраўніком, некаторыя часта запрашаюцца на неафіцыйныя мерапрыемствы (да прыкладу, на паляваньне ці на вячэру), куды закрыты доступ нават высокапастаўленым чынаўнікам. Такія журналісты часам выкарыстоўваюцца для неафіцыйнага агалошваньня пэўнай інфармацыі, якая ня можа быць абвешчана афіцыйна).
Камэнтуючы апошнія разнагалосьсі паміж Лукашэнкам і Пуціным, Калесьнікаў кажа:
“Пуцін адстойвае нацыянальныя інтарэсы сваёй краіны – размова ішла ў асноўным пра гісторыю з газам. Але сам факт таго, што Лукашэнка ўсе гэта агалосіў зь нейкай цынічнай лёгкасьцю, паспрабаваўшы да таго ж выкарыстаць гэта ў сваіх асабістых інтарэсах, як я разумею,для Пуціна, як для чалавека, які жыве ў катэгорыях чорнае-белае, свой-чужы, здраднік-сябра, было, канешне, ударам. Такога ён ад Лукашэнкі не чакаў. І калі б гэтая гісторыя здарылася некалькі гадоў таму, дык рэакцыя Пуціна была б абсалютна іншай. Найперш, яна была б, была б адразу, і была б вельмі рэзкай – мала б Лукашэнку не падалося б. А зараз склалася ўражаньне, што Пуцін увогуле нічога не заўважыў. Можа, ён зараз, як удаў, выбірае час для кідка і нікуды не сьпяшаецца...
...Пуцін думае, што зараз важней усё-такі пабудаваць гэты мытны саюз... Між іншым, Лукашэнку не знайсьці ў Беларусі, калі туды прыбывае Пуцін. Захочаш зрынуць рэжым Лукашэнкі – трэба анансаваць прыезд у Беларусь Пуціна. Лукашэнкі ў краіне дакладна ня будзе, краіна пазбаўленая галавы!...
...Былі мы, напрыклад, сёньня на мытні ў Берасьці... Непасрэдным кіраўніком гэтых мытнікаў з’яўляецца прэм’ер Беларусі Сідорскі, але ніводны з кіраўнікоў мытні на Сідорскага нават не глядзіць – ўсе ўсё расказваюць Пуціну. Здавалася б, Беларусь, пры чым тут Пуцін? Але рэальным начальнікам для гэтых мытнікаў з’яўляецца менавіта Пуцін. Мне, між іншым, падаецца, што і адзінай пакуль праявай таго, што ў нас ёсьць Саюзная дзяржава і ў ёй старшынюе Пуцін, ёсьць той факт, што мытня, якая заўсёды разуме, што да чаго, з тандэму двух прэм'ераў заўважала толькі Пуціна».
Цалкам інтэрвію можна прачытаць тут.