Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Эўрапейская кааліцыя” дае свабоду сваім актывістам на выбарах


Каардынацыйны камітэт “Эўрапейскай кааліцыі” з разуменьнем паставіцца да тых кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў, якія вырашаць спыніць свой удзел у выбарчай кампаніі. Пра гэта гаворыцца ў спэцыяльнай заяве, якую распаўсюдзіла кіраўніцтва кааліцыі.


У дакумэнце адзначаецца, што хада выбарчай кампаніі сьведчыць – улады не зьбіраюцца праводзіць сумленныя выбары. Нягледзячы на абяцаньні дэмакратызацыі, ужо робіцца відавочным -- выбары пройдуць па звыкламу для гэтай улады сцэнару – з адсутнасьцю рэальнага падліку бюлетэняў і з загадзя вызначанымі “пераможцамі”.

Разам з тым, падкрэсьліваецца ў заяве, “Мы будзем удзячныя тым з кандыдатаў, якія ва ўмовах адсутнасьці рэальных выбараў і нягледзячы на пагрозу рэпрэсіяў знойдуць у сабе мужнасьць дайсьці да канца, каб скарыстацца магчымасьцю давесьці да выбаршчыкаў альтэрнатыўную пазыцыю і сабраць для беларускай і міжнароднай грамадзкасьці пераканаўчыя доказы фальсыфікацый”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG