Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Пуцін прасоўвае сваё бачаньне Эўразійскай імпэрыі”


“Савецкі саюз паступова адбудоўваецца у той час як Уладзімер Пуцін зьбіраецца вярнуцца ў Крэмль”, піша брытанская газэта “Times”

Выданьне піша, што Ўладзімер Пуцін, чалавек, які назваў распад СССР “самай вялікай гэапалітычнай катастрофай 20-га стагодзьдзя”, як выглядае, імкнецца стварыць новую імпэрыю.

Апошняе пацьвярджэньне гэтаму – прапанова віцэ-прэм’ера ўраду Расеі Ігара Шувалава аб стварэньні адзінай валюты для Расеі, Беларусі і Казахстану. Гэтыя тры краіны толькі што стварылі Мытны саюз і да 2012 году зьбіраюццца аформіць адзіную эканамічную прастору. У. Пуцін запрасіў далучыцца да Мытнага саюзу Украіну. Паводле Шувалава, валютны саюз будзе лягічным далейшым крокам, збудаваным паводле мадэлі эўра. Апошні раз гэтыя тры краіны мелі адну валюту ў СССР.

Калі Ўкраіна далучыцца да “тройкі”, гэта сфармуе агульную эканамічную прастору ад межаў Эўразьвязу да Кітаю з насельніцтвам 123 мільёны чалавек.

Ягоным палітычным, вайсковым і эканамічым цэнтрам стане Масква. У той жа час Пуцін мае намер зноў кіраваць Расеяй 12 гадоў, піша “Times”.

Агульная валюта стане канкурэнтам даляру і эўра ў фармаваньні рэзэрваў, а адноўлены саюз дасьць Расеі шанец у барацьбе за выжываньне з іншымі гігантамі – Эўразьвязам і Кітаем.

Іншым постсавецкім краінам будзе цяжка супраціўляцца прыцягненьню адзінай валюты і эканамічнай прасторы.

Трэці тэрмін Аляксандра Лукашэнкі на пасадзе прэзыдэнта Беларусі завяршаецца ў наступным годзе, і ён будзе вымушаны паказаць поўную ляяльнасць Расеі, калі Пуцін стане адзіным буйным міжнародным лідэрам, які ўхваліць ягоны чацвёрты тэрмін. Пуцін напэўна будзе ўплываць і на выбар наступніка Нурсултана Назарбаева ў Казахстане.

Платай за гатоўнасьць аддаць Маскве кантроль за валютнай і эканамічнай сыстэмай для Беларусі і Казахстана стане намінальны характар іх незалежнасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG