Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маршрут шэсьця 25 сакавіка будзе залежаць ад колькасьці ўдзельнікаў і іх настрою


Збор удзельнікаў сьвяткаваньня Дня Волі прызначаны 25 сакавіка а 18-й гадзіне на пляцоўцы каля Нацыянальнай Акадэміі навук.


Далей плянуецца шэсьце да сквэру імя Янкі Купалы. Заяўка на адпаведны маршрут пададзеная ў Менгарвыканкам, але ніякага адказу пакуль не атрымана.

Арганізатары імпрэзы не выключаюць, што ўлады будуць чыніць перашкоды мітынгоўцам. Як адзначыў старшыня Партыі БНФ, кіраўнік аргкамітэту сьвяткаваньня Дня Волі Аляксей Янукевіч, у такім выпадку сцэнар шэсьця будзе залежыць «ад колькасьці ўдзельнікаў, якія зьбяруцца на мерапрыемства, і іхных настрояў». Але, падкрэсьліў спадар Янукевіч, «на Бангалёр мы людзей адназначна не павядзём».

У часе мітынгу мяркуецца пачаць збор подпісаў пад адкрытым зваротам да дзяржаўных органаў з патрабаваньням прызначыць дзень 25 сакавіка дзяржаўным сьвятам Рэспублікі Беларусь.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG