Віцэ-прэзыдэнт адзначыў, што праекты Ўсясьветнага банку працуюць у Беларусі вельмі добра. Між тым, паводле афіцыйных дадзеных, цягам 2009 году валавы зьнешні доўг Беларусі павялічыўся амаль на 50%. Ён ужо перайшоў рубеж у 22 мільярды даляраў.
Беларусь за апошнія 10 гадоў “змагла забясьпечыць эканамічны рост, які бліжэй да кітайскага, чым да эўрапейскага” – заявіў сёньня віцэ-прэзыдэнт Усясьветнага банку па рэгіёну Эўропы і Цэнтральнай Азіі Філіп Ле Уэру на сустрэчы з кіраўніком беларускага ўраду Сяргеем Сідорскім.
Віцэ-прэзыдэнт адзначыў, што праекты Ўсясьветнага банку працуюць у Беларусі вельмі добра. Між тым, паводле афіцыйных дадзеных, цягам 2009 году валавы зьнешні доўг Беларусі павялічыўся амаль на 50%. Ён ужо перайшоў рубеж у 22 мільярды даляраў.
Самае папулярнае
1