15 скавіка будзе трое сутак, як аўтамабіль “Таёта”, які журналістка “Народнай Волі” пераганяла зь Літвы ў Менск, знаходзіцца на стаянцы што на беларуска-літоўскай мяжы. Мытнікі паведамілі Марыне, што ён нібыта знаходзіцца ў міжнародным вышуку.
Тым часам Марына Коктыш высьветліла, што літоўскі бок абвяргае гэтыя зьвесткі, а ў менскім цэнтры “Таёта” яе таксама запэўнілі, што заводзкіх нумароў машыны няма ў кампутарнай базе, у якой пералік скрадзеных аўтамабіляў.
Мытнікі маюць права трымаць машыну трое сутак, а потым падоўжыць гэты тэрмін да 10 дзён. Пры неабходнасьці яны могуць зьвярнуцца ў Мытны камітэт, які можа падоўжыць тэрмін знаходжаньня аўтамабіля на стаянцы да месяцу.
Калі ж уладальнік аўтамабіля зьвяртаецца ў суд, каб вярнуць сваю маёмасьць, то машына застаецца на штрафной стаянцы ўвесь гэты тэрмін.