Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін едзе ў Беларусь


Уладзімер Пуцін
Уладзімер Пуцін

16 сакавіка "ў Берасьці Пуцін возьме ўдзел у чарговым пасяджэньні Савета міністраў Саюзнай дзяржавы", - паведамілі ў дэпартамэньце прэсавай службы і інфармацыі ўрада Расеі.

Адной з тэмаў паседжаньня стане праца Мытнага саюзу.

12 сакавіка Аляксандар Лукашэнка заявіў, што не выключае правалу Мытнага саюзу з Расеяй і Казахстанам. Ён папярэдзіў віцэ-прэм’ера Андрэя Кабякова, што беларускі бок ні ў якім разе не павінен “ні падмануць партнэраў, ні паступіцца ўласнымі інтарэсамі”. Маўляў, трэба вызначыцца цяпер, бо, калі гэты працэс стане незваротным, “ужо будзе позна змагацца за ўласныя інтарэсы”.

Расея і Беларусь маюць каля 40 сумесных эканамічных, абаронных, сацыяльных праграмаў і праектаў, паведамляе Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG