Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гайдукевіч: У асноўным згодны з справаздачай Дзярждэпартамэнту


Сяргей Гайдукевіч
Сяргей Гайдукевіч

Сяргей Гайдукевіч заявіў “Свабодзе”, што збольшага згодны з заўвагамі адносна Беларусі ў справаздачы Дзярждэпартамэнту ЗША па правах чалавека ў сьвеце.


“Іншага не варта было і чакаць, калі ў нас заявы пра лібэралізацыю і практычныя дзеяньні ідуць у розныя бакі. Вось калі б Дзярждэпартамэнт ЗША напісаў бы нешта адрознае ад рэчаіснасьці, нешта станоўчае, вось тут бы я зьдзівіўся. А тое, што ёсьць немагчыма абвяргаць. Дзеля гэтага трэба заплюшчыць вочы, казаць, што нічога не бачу, што я “нэўтральны”. Але ўсё, хопіць гэтак. Час зьмяняецца вельмі хутка, расьце інтэрнэт, падмануць не ўдасца ніяк”.

Сярод самага “балючага” у сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Сяргей Гайдукевіч адзначыў парушэньні палітычных правоў людзей, што стрымлівае разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці. “Нават зарэгістраваным партыям, як нашай, не даюць разьвівацца, вы паглядзіце якая вялікая плата за арэнду! А што казаць пра арганізацыі, якія наўмысна не рэгіструюць? Выжыць фактычна немагчыма!” -- мяркуе лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі.

Паводле Сяргея Гайдукевіча, улады Беларусі парушалі правы чалавека ў сытуацыі вакол канфлікту двух саюзаў палякаў. Палітык лічыць, што дзяржаве ня трэба было ўмешвацца ў гэтую спрэчку, а калі дзяржаўнае тэлебачаньне рабіла рэпартажы на гэтую тэму, трэба было “даваць выказацца абодвум бакам”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG