Лідэр партыі левых «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін цьвердзіць:
«Гэта будзе зноў закрыты падлік галасоў. Выбараў у сапраўдным сэнсе гэтага слова ня будзе. І калі нехта лічыць, што іх прызнаюць, то ён вельмі-вельмі памыляецца. Чарговым разам улада ня вытрымала экзамэн, які сама ж сабе і прызначыла. Лукашэнка казаў, што правядзе самыя празрыстыя, самыя дэмакратычныя выбары, якіх не было раней у сьвеце. І сёньня мы ўжо амаль маем адказ на пытаньне, ці будуць гэта выбары, ці ня будуць».
Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік кажа, што палітычныя партыі, як праўладныя, так і апазыцыйныя, у камісіях будуць прадстаўляць 1572 асобы. Гэта, як ён лічыць, вялікі прагрэс параўнальна з папярэднімі выбарамі:
«Усяго на папярэдніх мясцовых выбарах у склад участковых камісіяў было ўключана 113 сяброў палітычных партыяў. І сярод іх быў толькі адзін прадстаўнік апазыцыйных партыяў. А цяпер партыйцаў 1572. І гэта, пагадзіцеся, прагрэс вельмі вялікі».
З такой ацэнкай не пагаджаецца палітоляг Уладзімер Роўда:
«Гэта мізэрная лічба, калі казаць пра мясцовыя выбары. Гэта сьведчыць пра тое, што нават тыя партыі, якія ніколі не выступалі супраць Лукашэнкі, таксама кепска прадстаўлены. Для эўрапейскай краіны гэта — абсалютны нонсэнс. Таму што гэта задача партыяў — удзельнічаць у камісіях, кантраляваць працэс, вылучаць сваіх кандыдатаў і весьці змаганьне за дэпутацкія мандаты. А не аддаваць месцы бюракратам, як гэта робіцца ў нашай краіне».
Сярод партыйцаў — сябраў участковых камісіяў апазыцыйныя вылучэнцы складаюць толькі 5%. Атрымалася гэта таму, што апазыцыянэраў чамусьці неахвотна ўключалі ў камісіі. Пра гэта красамоўна сьведчаць канкрэтныя лічбы: АГП вылучала 281 чалавека — уключылі толькі 23, БНФ — адпаведна 122 і 17. А вось лічбы, якія тычацца праўладных партыяў: КПБ — 516 і 427, Аграрная — 132 і 131, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасьці — 358 і 342, Сацыяльна-спартыўная — 434 і 432.
Уладзімер Роўда кажа: гэтыя лічбы — адлюстраваньне дыскрымінацыі апазыцыйных партыяў:
«Гэта сьведчыць, што ўсе размовы пра лібэралізацыю ёсьць самы сапраўдны падман эўрапейскай супольнасьці і эўрапейскіх структураў. Вось і ўсё — ніякай лібэралізацыі ў Беларусі няма».