"Калі Эўрапарлямэнт хацеў унесьці канструктыўны ўклад у пошук шляхоў вырашэньня рознагалосьсяў, якія ўзьніклі паміж суседзямі, то абраныя ім сродкі яўна няўдалыя ні па зьмесьце, ні па часе", - лічыць беларускі МЗС.
Прыняцьце рэзалюцыі адбылося “у момант актывізацыі дыялёгу паміж Беларусьсю і Польшчай па асобных адчувальных пытаньнях беларуска-польскіх дачыненьняў. Што гэта: "мядзьведжая паслуга" ці спроба сарваць гэты дыялёг тымі сіламі, якія ў ім, падобна, не зацікаўленыя?”
Паводле МЗС, афіцыйны Менск спрабуе абмяркоўваць пытаньні наўпрост з Польшчай, “ня ўблытваючы ў гэтыя дыскусіі міжнародныя структуры”.
МЗС Беларусі выказвае пажаданьне, “каб такая салідная арганізацыя як Эўрапарлямэнт займала больш узважаную і адказную пазыцыю”.