Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канцылярыя Грыбаўскайце пацьвердзіла запрашэньне Лукашэнкі


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Канцылярыя прэзыдэнта Літвы Далі Грыбаўскайце пацьвердзіла факт запрашэньня Аляксандра Лукашэнкі на ўрачыстасьці з нагоды 20-годзьдзя незалежнасьці Літоўскай Рэспублікі 11 сакавіка.

"Такое запрашэньне было накіравана. Адказ мы пакуль чакаем", — паведамілі БелаПАН у канцылярыі. Атрымаць камэнтар у прэс-службе беларускага прэзыдэнта пакуль не ўдалося.

Мінулы раз Аляксандар Лукашэнка наведваў Літву 16 верасьня 2009 года, дзе браў удзел у працы беларуска-літоўскага эканамічнага форум у Вільні. Тады ж адбылася сустрэча прэзыдэнтаў Беларусі і Літвы, якая цягнулася каля дзвюх гадзінаў.

Раней Грыбаўскайце заяўляла, што запрашэньне Лукашэнкі на сьвяткаваньне 20-годзьдзя аднаўленьня дзяржаўнасьці Літвы можа залежаць ад дзеяньняў Менску адносна былога начальніка Вільнюскага гарнізону Ўладзімера Ўсхопчыка.

Літоўскія праваахоўныя органы падазраюць Усхопчыка ў тым, што 13 студзеня 1991 года ён даў загад страляць па няўзброеных людзях.

2 сакавіка Ўсхопчык быў дапытаны ў Генпракуратуры ў якасьці сьведкі на просьбу літоўскіх праваахоўных органаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG