Ініцыятары кампаніі лічаць выступ зборнай на Алімпіядзе ў Ванкувэры нездавальняючым. У адмысловай заяве гаворыцца, што менавіта пры Захараву склалася заганная сыстэма, калі ў галоўнай камандзе гуляюць “блатныя”, а тыя, хто насамрэч заслужыў гэта сваёй гульнёй, з асноўнага складу выціскаюцца.
Падпісанты звароту мяркуюць: паколькі дэкляраваная напярэдадні Алімпійскага турніру задача-мінімум — трапіць у васьмёрку наймацнейшых — пад кіраўніцтвам Міхаіла Захарава дасягнутая не была, то цалкам справядлівым уяўляецца сыход трэнэрскага штабу ў адстаўку.