Сёньня адбылася незаплянаваная сустрэча кіраўніка місіі і старшыні дэлегацыі Эўрапарлямэнту ў Эўранэсьце Крыстыяна Вігеніна з намесьнікам міністра замежных спраў Беларусі Валер’ем Варанецкім.
А потым на нэўтральнай тэрыторыі, у Нацыянальнай бібліятэцы, місія сустрэлася з кіраўнікамі сталых камісіяў Савету Рэспублікі Нінай Мазай і Палаты прадстаўнікоў Сяргеем Маскевічам.
Сустрэча зацягнулася. І пасьля яе кіраўнік дэлегацыі Крыстыян Вігенін заявіў у інтэрвію карэспандэнту Свабоды, што прапанова дэлегацыі не прынятая ўладамі, яна лічыцца непрымальнай для парлямэнту Беларусі.
Місія прапаноўвала ўладам вядомы ўжо кампрамісны варыянт – пяць назіральнікаў ад апазыцыі плюс пяць прадстаўнікоў парлямэнту Беларусі. Спадар Вігенін сказаў:
“Калі скончыцца праца місіі і яна вернецца ў Брусэль, мы абмяркуем сур’ёзна, як будуць працягвацца стасункі зь Беларусьсю адносна супрацоўніцтва ў Эўранэсьце. Мы можам зрабіць іншую прапанову. Але калі мы ня зможам знайсьці рашэньне цяпер, мы паспрабуем працягнуць працу пасьля першага ўстаноўчага сходу асамблеі Эўранэст, якая адбудзецца 24 сакавіка.
Калі будзе праходзіць устаноўчы сход, я як кіраўнік дэлегацыі Эўрапарлямэнту ў Эўранэсьце запрапаную, каб асамблея стварыла яшчэ раз невялікую працоўную групу зь сяброў Эўрапарлямэнту і “Усходняга партнэрства”, каб працягнуць працу адносна вызначэньня ўдзелу Беларусі ў Эўранэсьце.
Нам патрэбен канал для абмену інфармацыі з парлямэнтам у Беларусі. Нам патрэбны палітычны дыялёг зь Беларусьсю.
Нам трэба абмеркаваць, як гэта будзе арганізавана, бо мы вельмі выразна абазначылі, што парлямэнцкія выбары, якія адбыліся ў Беларусі, не адпавядалі патрабаваньням міжнародных стандартаў, не былі свабоднымі і аб’ектыўнымі. І гэта асноўная перашкода для нашых стасункаў у будучым.
Але з другога боку, ажно тры гады чакаць да наступных выбараў. Я думаю, мы ня можам дазволіць чакаць тры гады для пачатку дыялёгу з афіцыйнымі ўладамі. Наша асноўная задача – стварыць умовы, каб наступныя выбары былі свабоднымі і дэмакратычнымі і каб народ Беларусі мог свабодна выказаць свой пункт гледжаньня. Гэта значыць, што многія рэчы трэба зьмяніць.
Гэта тычыцца ня толькі выбарчага заканадаўства. Ёсьць шэраг іншых пытаньняў. Парлямэнт Беларусі павінен памяняць шэраг законаў. І мы павінны працаваць неяк зь імі, каб садзейнічаць гэтым зьменам. Натуральна, мы будзем вітаць усе крокі ў гэтым накірунку. Але, калі мы ня ўбачым прагрэсу, руху наперад, то мы перагледзім палітыку адкрыцьця каналаў для абмену інфармацыяй. Я застаюся аптымістам, што мы зможам знайсьці рашэньне”.
Спадар Вігенін адзначыў, што дэлегацыя мае паўнамоцтвы толькі на тое, каб выслухаць сяброў парлямэнту, выказаць сваё меркаваньне. І пасьля вяртаньня ў Брусэль ў Эўрапарлямэнце пройдзе абмеркаваньне на самым высокім узроўні і будзе прынятае рашэньне, магчыма, да сярэдзіны сакавіка.
Спадар Вігенін адзначыў, што місія прапаноўвала ўладам вядомы ўжо варыянт – пяць назіральнікаў ад апазыцыі плюс пяць прадстаўнікоў парлямэнту Беларусі:
“Мы разумеем, што гэта няроўны падыход, але ёсьць названыя вышэй прычыны, чаму так адбываецца. Незалежна ад канчаткова рашэньня, будуць запрошаны назіральнікі ад апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці. І якой будзе наша прапанова парлямэнту, гэта трэба яшчэ абмеркаваць і вырашыць.
Мы насамрэч хочам, каб Беларусь брала ўдзел у гэтым працэсе, каб Беларусь разьвівала больш шчыльныя дачыненьні з Эўразьвязам і каб ішла шляхам дэмакратызацыі”.
Сябра дэлегацыі Юстас Палецкіс сказаў карэспандэнту ”Свабоды”:
“Цуду не адбылося. Кампрамісу не было. Але гутарка была вельмі карыснай і галоўная выснова, што з цягам часу нейкая формула можа быць знойдзена. А пакуль усё схіляецца да таго, што больш шанцаў, што ўсе 10 месцаў будуць аддадзеныя апазыцыі”.