У зьвязку з гэтым міжволі ўзгадаеш пра многагадовыя чаканьні нашай апазыцыі, што беларусы нарэшце таксама пачнуць змагацца за свае правы. Хаця ўсе ведаюць у душы, што гэтага ня здарыцца. Чаму? Адказ на паверхні: у часы Сталіна і Гітлера таксама ніхто не страйкаваў. Небясьпечна было.
Адна справа небясьпечна, другая — беспэрспэктыўна, а значыцца бессэнсоўна. Але што лішне гаварыць?! Я пайшоў на вуліцу і пацікавіўся ў людзей гарадзенскіх — як у іх з заробкамі і чаму яны не страйкуюць? Першы сустрэчны атрымліваў за працу шэсьцьсот-семсот тысяч, але, кажа, некаторыя і дзьвесьце толькі маюць. Аднак страйкаваць ніхто ня будзе, лічыць ён. Яго заробак задавальняе, хаця яму гэтых грошай замала, але страйкаваць ён “ня пойдзе”. Дык чаму ж беларусы ня пойдуць страйкаваць? — пытаюся я ў рабацягі наўпрост. Таму што яны людзі такія, — гучыць адказ.
Наступны сустрэчны прызнаецца, што не працуе, што мае судзімасьць і гэта перашкаджае яму ўладкавацца, пагатоў узімку, рамантуе на даму абутак і баіцца, каб ня трапіцца падатковай службе. Яшчэ адзін мужчына: маю трыста тысяч, страйкаваць ня супраць, але ніхто не страйкуе, адзін страйкаваць ня будзеш… Пяцьсот тысяч зарабляю, усяго пяцьсот тысяч, прызнаецца чалавек у рабочай вопратцы: “А калі баставаць захочаш, у нас гавораць: не падабаецца, пішы заяву, звальняйся. У іх адна “адмазка” — ня хочаш зарабляць нават столькі, ніхто цябе не трымае…”
Сустрэў я і будаўніка са скандальнай будоўлі жылога гмаху, які насупраць аўтавакзалу ўзводзіць адна прыватная фірма. Працы практычна спыніліся, дом не гатовы, людзі, якія заплацілі грошы за будучыя свае кватэры, б’юць у званы. Будаўнік мне адказвае шчыра: “На дадзены момант мне тры месяцы нічога ня плацяць увогуле. Пакуль замарожаны рахункі, і з фірмай штось вырашаюць на абласным узроўні. Што яны вырашаць — чорт іх знае! А мы бяз грошай сядзім. А страйкаваць? Ужо няма каму страйкаваць, засталіся лічаныя людзі, усе звольніліся ўжо…”
Мне падумалася: я гляджу ў навінах, як у Бэльгіі або Францыі, Італіі выходзяць на вулічныя дэманстрацыі тысячы і тысячы людзей, якія добра апрануты, маюць годны выгляд, ясныя твары, якія не баяцца, якія бачаць сэнс у акцыі пратэсту. Бо за імі — моцныя прафсаюзы, за імі гарантаваныя законамі правы. Уласна кажучы, я паспрабаваў уявіць сябе бэльгійскім рабочым, якога звальняюць з аўтазаводу нямецкай фірмы. Па-першае, мне вядома, што атрымаю ў горшым выпадку значнаю кампэнсацыю, што змагу разьлічваць на нармальную дапамогу па беспрацоўі. Мне ўрэшце вядома, што можна сесьці ў цягнік і заехаць свабодна ў Гішпанію ці Італію, зьбіраць там апэльсіны, купацца ў моры, грэцца на сонцы і піць віно.
А чым рызыкуе і на што можа спадзявацца ў выпадку страйку беларускі рабочы? Пытаньне рытарычнае. Каб страйкаваць, трэба мець тылы: уплывовыя прафсаюзы, законы і грошы, само сабой, бо што будзе есьці твая сям’я пад час твайго страйку? Нічога гэтага беларусы ня маюць. Калі ты спыняеш працу, ты аўтаматычна робісься ворагам улады, ты робісься адрынутым, ты ўсім рызыкуеш, перш — грашовым заробкам, які маеш, бо цябе проста выкінуць за браму. Я ўжо не кажу пра тое, што, прыкладам, прэзыдэнт Сарказі мусіў заступіцца за працаўнікоў нафтаперапрацоўчай галіны, якім пагражае скарачэньне. А хто ў беларусаў галоўны працадаўца —агульнавядома…
Апошні адказ ад гарадзенца, які сам прапанаваў выказацца, убачыўшы мой мікрафон, усяго за дзьвесьце рублёў, “якіх не хапала на бутэльку”, здаецца мне паказальным, невыпадковым. Мужчынка сказаў як актор у кінасцэне: “Малы заробак для мяне, гэта калі менш за паўтара мільёна. А баставаць цяпер няма на што і патрэбы няма таксама. Чаму? Таму што мы сытыя, п’яныя і шчасьлівыя, я гавару праўду”. І я яму цалкам паверыў. А вы? У кожнага сваё шчасьце…