Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка адказаў Качыньскаму


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка адказаў на ліст прэзыдэнта Леха Качыньскага. Пра гэта паведамляе польскае прэсавае агенцтва ПАП.

Пра адказ паведаміла ў аўторак беларуская амбасада ў Варшаве. Лукашэнка адказаў на ўсе пытаньні прэзыдэнта Польшчы і выказаў надзею на тое, што паміж дзьвюма краінамі будзе адбывацца прыязны і добрасуседзкі дыялёг.

У сваім лісьце да Лукашэнкі Качыньскі выказаў занепакоенасьць тым, што ў Беларусі ўзмацняецца ціск супраць Саюзу палякаў на чале з Анжалікай Борыс, які не прызнаецца беларускімі ўладамі. Качыньскі зьвярнуў увагу на абавязковасьць забесьпячэньня правоў чалавека, пры гэтым спаслаўся на міжнародныя абавязкі Беларусі і на дамову паміж Польшчай і Беларусьсю.

Свой ліст Лех Качыньскі даслаў 16 лютага. Адказ А.Лукашэнкі датаваны 20 лютага, паведамляе ПАП.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG