Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадпрымальнік Андрэй Бандарэнка асуджаны на 6 гадоў з канфіскацыяй


Андрэй Бандарэнка
Андрэй Бандарэнка

Сёньня судзьдзя Першамайскага суду Менска Тацяна Равінская вынесла прысуд прадпрымальніку Андрэю Бандарэнку – 6 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці. Яго абвінавацілі ў крадзяжы 180 мільёнаў рублёў праз махлярства.

Нягледзячы на тое, што адвакат Бандарэнкі Зьміцер Лаеўскі ў судовых спрэчках запэўніваў, што віна ягонага падабароннага у крадзяжы 180 мільёнаў рублёў праз махлярства ніяк не даказаная, дзяржаўны абвінаваўца прасіў 7 гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці.

7 гадоў Бандарэнку суд ужо даваў, але летась у сьнежні Менскі гарадзкі суд той прысуд адмяніў і адправіў справу на новы разгляд. І вось цяпер А.Бандарэнка асуджаны на 6 гадоў зьняволеньня.

9 кастрычніка Першамайскі суд Менску прызнаў прадпрымальніка Андрэя Бандарэнку вінаватым у крадзяжы маёмасьці фірмы і асудзіў на 7 гадоў калёніі з канфіскацыяй маёмасьці. Актывісты з АГП мяркуюць, што іх аднадумца перасьледуюць паводле палітычных прычын.

15 сьнежня Менскі гарадзкі суд адмяніў прысуд прадпрымальніку Андрэю Бандарэнку, якога ўжо былі адправілі ў калёнію на 7 гадоў – нібыта за крадзеж маёмасьці фірмы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG