Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алімпіяда: Дзень адзінаццаты


У адзінаццаты дзень зімовых Алімпійскіх гульняў у Ванкувэры разыграны 4 камплекты ўзнагарод.

Скачкі з трампліну. Камандны залік. Мужчыны.

Золата - Вольфган Лойцл, Томас Моргенштэрн, Грэгар Шлірэнцаўэр, Андрэас Кофлер (Аўстрыя)
Срэбра - Міхель Ноймаўэр, Андрэас Ванк, Марцін Шміт, Міхель Урман (Нямеччына)
Бронза - Андэрс Бардал, Том Хільдэ, Ёган Рэмэн Эвэнсан, Андэрс Якабсан (Нарвэгія)

Лыжныя гонкі. Камандны спрынт. Жанчыны.

Золата - Эві Сахенбахер-Стэгле, Клаўдыя Ністад (Нямеччына)
Срэбра - Шарлот Кала, Анна Хааг (Швэцыя)
Бронза - Ірына Хазава, Натальля Карасьцялёва (Расея)

Лыжныя гонкі. Камандны спрынт. Мужчыны.

Золата - Ойштэйн Пэтэрсан, Пэтэр Нортуг (Нарвэгія)
Срэбра - Цім Чарнке, Ахэль Тайхман (Нямеччына)
Бронза - Нікалай Марылаў, Аляксей Петухоў (Расея)

Фігурнае катаньне. Свабодны танец. Парны разрад.

Золата - Скот Мойр і Тэса Вірчу (Канада)
Срэбра - Чарлі Ўайт і Дэвіс мэрыл (ЗША)
Бронза - Максім Шабалін і Аксана Домніна (Расея)

Паводле колькасьці мэдалёў у агульным камандным заліку па-ранейшаму наперадзе ідуць Злучаныя Штаты, якія маюць сем залатых, 8 срэбных і дзесяць бронзавых мэдалёў. У патыліцу ім дыхаюць нямецкія алімпійцы, якія апошнімі днямі істотна папоўнілі сваю скарбонку мэдалёў і цяпер маюць 7 залатых, 9 срэбных і пяць бронзавых мэдалёў.

Зь вялікім адрывам ад лідэраў далей ідзе Нарвэгія: 6 залатых, 3 срэбныя і 5 бронзавых мэдалёў. За ёй – Расея (11 мэдалёў), і Канада (10) і Паўднёвая Карэя ды Аўстрыя, якім удалося сабраць па 9.

Сёньня а дзясятай вечара па менскім часе беларуская каманда па хакеі будзе змагацца за выхад у чвэрцьфінал са зборнай Швайцарыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG