Паводле зьвестак абласной управы Міністэрства надзвычайных сытуацыяў, энэргазабесьпячэньне найбольш парушана ў Брагінскім, Добрускім, Гомельскім, Рэчыцкім, Жлобінскім, Кармянскім і Рагачоўскім раёнах. Лініі электраперадач рваліся з-за мокрага сьнегу, які наліпаў на правады. У нядзелю безь сьвятла тут апынуліся каля 100 вёсак.
На сёньняшні дзень вышыня сьнежнага покрыва ў рэгіёне складае ў сярэднім 44 сантымэтры.
З-за вялікага сьнегу ў вёсцы Вязавая Лельчыцкага раёну абрынуўся дах прыватнай гаспадарчай пабудовы. Цяжкія траўмы атрымала 70-гадовая гаспадыня. Ратавальнікі мусілі выцягваць з-пад завалаў і карову.
У вёсках Суткоў і Малінаўка Лоеўскага раёну сьнег таксама спляжыў дахі хаты й гаспадарчай пабудовы.
У Сьветлагорску 18 лютага пад цяжарам сьнегу абрынуўся дах між гандлёвымі павільёнамі на рынку “Юбілейны”. На шчасьце, абышлося без ахвяраў.