Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трэцюю агульнанацыянальную дыктоўку пісалі і амбасадары


Амбасадар Швэцыі Стэфан Эрыксан
Амбасадар Швэцыі Стэфан Эрыксан

У Міжнародны дзень роднай мовы ў Менску, у Чырвоным касьцёле прайшла трэцяя агульнанацыянальная беларуская дыктоўка. Акцыя была прымеркаваная таксама да 20-годзьдзя прыняцьця ў Беларусі Закону аб мовах.


Урывак з твору Ўладзімера Караткевіча «Зямля пад белымі крыламі» пад дыктоўку пісалі болей як 50 чалавек, у тым ліку амбасадары Ўкраіны і Швэцыі Ігар Ліхавы і Стэфан Эрыксан.

Удзельнікам дыктоўкі было ўручана 21-е выданьне зборніка «Народны тэлевізар. Цытаты і байкі Лукашэнкі» Ўладзімера Падгола, які зьяўляецца ініцыятарам агульнанацыянальнай дыктоўкі. Падгол ініцыявал яшчэ адну акцыю ў падтрымку беларускай мовы, паведамляе БелаПАН. Ён прапануе арганізаваць калектыўны перапіс беларускамоўнага тэксту Бібліі. Такім чынам беларусы выявяць салідарнасьць ня толькі з роднай мовай, але і з Кнігай кніг, а таксама адзін з адным, лічыць Падгол.

Чарговыя этапы дыктоўкі пройдуць 15 і 25 сакавіка ў Менскай штаб-кватэры БНФ. Яны будуць прысьвечаныя прыняцьцю першай Канстытуцыі РБ (15 сакавіка 1994 году), паводле якой беларуская мова атрымала статус адзінай дзяржаўнай, а таксама 82-й гадавіне заснаваньня БНР. Якая ўпершыню абвясьціла беларускую мову дзяржаўнай.

Міжнародны дзень роднай мовы адзначылі і на першым нацыянальным тэлеканале. Усе выпускі праграмы «Навіны» і «Ў цэнтры ўвагі» 21 лютага праводзяцца па-беларуску.

Мерапрыемства было падрыхтавана пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Усiх вiтае старшыня ТБМ імя Францішка Скарыны Алег Трусаў

У дыктоўцы узялi ўдзел людзі розных узростаў


Урывак дыктуе намесьніца старшыні ТБМ Алена Анісім

Падчас дыктоўкі

Пісалі па-беларуску таксама пасол Украіны Ігар Ліхавы…

...і пасол Швэцыі Стэфан Эрыксан
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG