Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У алімпійскім Ванкувэры – чарговае надзвычайнае здарэньне


ХХІ Алімпійскія гульні ў Ванкувэры рызыкуюць стаць ня толькі самымі экстрэмальнымі з гледзішча кліматычных умоваў, але і гарантаваньня бясьпекі на гоначных трасах і ў межах гарадзкой інфраструктуры.

Пасьля трагічнай сьмерці грузінскага саначніка Надара Кумарыташвілі непрыемны эксцэс адбыўся ўжо па-за спартовымі аб’ектамі. Як паведамляе агенцтва “Асашэйтэд прэс”, 19 чалавек атрымалі раненьні падчас бясплатнага канцэрту канадзкага гурту “Alexisonfire” на пляцоўцы “David Lam Park”.

Удакладняецца, што на імпрэзу з нагоды Алімпійскіх гульняў сабралася вялікая колькасьць людзей. У нейкі момант агароджа, якая падзяляла артыстаў і гледачоў, ня вытрымала напору і абрынулася наўпрост на першыя шэрагі. 9 чалавек былі тэрмінова шпіталізаваныя, яшчэ дзесяці мэдычная дапамога была аказаная наўпрост на месцы.

Канцэрт быў спынены, аднак гарадзкія ўлады паабяцалі да заўтра агароджу аднавіць. Карэктывы ў плян наступных бясплатных канцэртаў уносіць не плянуецца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG