Наша размова ўжо завяршалася, калі дыплямат папрасіў прабачэньня і падышоў да тэлефону. “Затрымалі Анжаліку Борыс, якая ехала з Горадні ў Валожын”, — паведаміў ён, паклаўшы слухаўку. І стала зразумелым, што беларускія ўлады зьмякчаць сваю пазыцыю ў канфлікце з часткай польскай меншасьці пакуль не зьбіраюцца. Між тым з кантэксту размовы з амбасадарам адчувалася — польскія ўлады спадзяюцца на паразуменьне з боку афіцыйнага Менску.
А пачалося інтэрвію з пытаньня пра навіны ў гэтай справе.
Літвін: “Сёньня суд у Валожыне працягне разглядаць справу Тэрэсы Собаль — кіраўніка Івянецкага аддзелу Саюзу палякаў. Вядома, там будзе і прадстаўнік нашай амбасады, бо мы адзін з бакоў, якія ўдзельнічаюць у гэтым працэсе. Справа ў тым, што ў Польскім доме ў Івянцы знаходзіцца маёмасьць, якую мы туды перадалі. З гэтай нагоды мы зьвярнуліся ў суд. Ён прыняў нашу заяву.
Пабачым, хто будзе ўдзельнічаць у гэтым працэсе, што будзе адбывацца да яго пачатку. Мы ведаем, што туды зьбіраюцца прыехаць актывісты СПБ Анжалікі Борыс. Раней іх звычайна затрымлівалі на некалькі гадзін. Паглядзім, як будзе гэтым разам.
А калі казаць пра сытуацыю ў цэлым, то мы гатовыя працягваць дыялёг зь беларускім бокам. Але для гэтага павінна быць і рашэньне Беларусі. Рашэньне, якое дало б магчымасьць актыўна ўдзельнічаць у грамадзкім жыцьці той частцы польскай меншасьці, якая жадае гэтага, але ня хоча дзейнічаць у рамках СПБ, які ачольвае спадар Сямашка.
Праблема тут не ў спадару Сямашку, ня ў тым, што ён існуе. Праблема ў тым, што ягоныя прадстаўнікі паўсюдна заяўляюць, што няма іншага шляху, акрамя супрацоўніцтва зь імі. Супрацоўніцтва зь імі ў нас будзе. Але толькі тады, калі яны зразумеюць, што яны не адзіныя прадстаўнікі польскай меншасьці ў Беларусі”.
Свабода: “Патлумачце, калі ласка: новыя візавыя санкцыі з польскага боку ўжо ўведзеныя ці не? І ці можа той жа Станіслаў Сямашка сёньня паехаць у Польшчу?”
Літвін: “Калі казаць пра санкцыі ў выглядзе заявы, што пэўныя людзі ўжо пакараныя, то такога няма і ня будзе. Польшча выконвае гэтую працэдуру, гэтаксама як і іншыя краіны. Дарэчы, мы, палякі, пераканаліся на канкрэтных прыкладах, што сьпіс неўязных у Беларусь таксама існуе. І ў ім ёсьць дастаткова вядомыя ў Польшчы людзі.
Але нейкага групавога рашэньня ў такіх выпадках не існуе. Забарона заўжды распаўсюджваецца выключна на канкрэтных асобаў. Сьпіс іх не друкуецца. І пераканацца, што ты патрапіў у гэты сьпіс, можна толькі тады, калі табе адмовілі ў візе. Так было раней, так ёсьць і цяпер”.
Свабода: “Спадар амбасадар, некаторыя аналітыкі цьвердзяць, што канфлікт паміж Варшавай і Менскам ніколі ня быў такім вострым, як гэтым разам”.
Літвін: “Я з гэтым ня згодны. Лічу, што ў 2005 годзе канфлікт быў вастрэйшы. Цяпер мы сапраўды размаўляем сур’ёзна. Але ж размаўляем непасрэдна. А тады, калі вы памятаеце, мы зносіліся толькі празь мяжу і праз мэдыі. Непасрэдных кантактаў тады не было. Усё ў цяперашняй сытуацыі ідзе ад таго, 2005 году, калі адбыліся два зьезды СПБ і саюз падзяліўся на два.
Ведаеце, мы вялі дыялёг зь беларускімі ўладамі, мы шукалі выйсьця. І так цягнулася да студзеня. І мы трымаліся дыялёгу пры ўмове, што сытуацыя ня будзе пагаршацца. Дамаўляліся, што ня будзе агрэсіўных крокаў супраць той часткі польскай меншасьці, якая ня хоча супрацоўнічаць са спадаром Сямашкам”.
Свабода: “Пасьля сустрэчы ў Варшаве міністраў замежных спраў Сікорскага і Мартынава было спадзяваньне, што ўлады ня будуць так “прэсаваць” СПБ Анжалікі Борыс. Але ж так не атрымліваецца”.
Літвін: “Наш прэм’ер Туск учора казаў пра тое, што адбываецца ў Беларусі. І ён падкрэсьліў, што, не зважаючы на тое, што цяпер адбываецца, мы лічым Беларусь незалежнай краінай. І ад гэтага мы не адыходзім. Калі ж з боку Менску ня будзе добрых крокаў, мы будзем вымушаныя паступова нешта рабіць. Але не для таго, каб вам было дрэнна.
Мы — суседзі. А палітыка ў дачыненьні да суседзяў — гэта вельмі адказная рэч. І тут ёсьць дзьве прасторы. Першая — актуальная палітыка. Тут многае залежыць ад таго, хто непасрэдна знаходзіцца ва ўладзе, якая палітычная сыстэма ў краіне, якія канкрэтныя інтарэсы на гэты час і г.д. І такія падзеі, як цяперашнія, на гэтую прастору моцна ўплываюць.
Але ж ёсьць і другая прастора. Тут разглядаюцца дачыненьні паміж суседзямі. Найперш паміж палякамі і беларусамі. І гэта нават важней, чым дачыненьні паміж краінамі. І пра гэта трэба ўвесь час памятаць. Таму мы і не прывязвалі пагадненьне пра спрошчанае перасячэньне дзяржаўнай мяжы насельніцтвам, якое пражывае паблізу яе, да сёньняшніх актуаліяў.
Ведаеце, часам дыялёг можа пераходзіць нават у форму ўльтыматуму. Але такое магчыма толькі на першай прасторы”.
Свабода: “Спадар Літвін, а калі гэтае пагадненьне пачне дзейнічаць?”
Літвін: “Яго яшчэ трэба ратыфікаваць. Можна дапускаць, што знойдуцца сілы, якія будуць спрабаваць затрымаць гэтую працэдуру. Але я ня думаю, што працэс можна спыніць. У нашым грамадзтве існуе грамадзянскі ціск. І пра яго нашы палітыкі не забываюцца. Таму я ўпэўнены, што Польшча пагадненьне ратыфікуе. І тады ў Беларусі, як мне падаецца, ня будзе іншага выйсьця, як зрабіць тое ж самае.
Так, тут могуць быць пэўныя затрымкі, складанасьці, ёсьць яшчэ шэраг тэхнічных пытаньняў. Але ж мы маем досьвед такога пагадненьня з Украінай. І гэта — добрая справа”.
Свабода: “А як усясьветны крызіс паўплываў на аб’ёмы міждзяржаўнага гандлю?”
Літвін: “Зьмяншэньне сур’ёзнае. Але ж гэта тычыцца і іншых краінаў. Я лічу, што хутка магчымы сур’ёзны рост таваразвароту. І 2009 год стане выключэньнем. Калі празь нейкі час складуць дыяграму таваразвароту паміж нашымі краінамі, то на агульнай лініі росту 2009 год будзе проста выпадаць з агульнага малюнка”.
Свабода: “Спадар амбасадар, мы ўвесь час гаворым пра сытуацыю з польскай меншасьцю ў Беларусі, а якое становішча зь беларускай меншасьцю ў Польшчы?”
Літвін: “Мы зьвяртаем увагу на тое, што паказвае Беларускае тэлебачаньне. Для мяне зразумела, што гэта штучнае накручваньне канфлікту. Навошта гэта робіцца, мне незразумела.
У кантактах зь беларускім бокам мы абмяркоўваем тэму беларусаў у Польшчы. Так, напрыклад, да нас быў зварот пра дапамогу беларускаму факультэту ў Беластоку. Гэтае пытаньне станоўча вырашылі. Другі прыклад — адна зь беларускіх арганізацыяў не атрымалаад польскага ўраду дапамогі ў ранейшых памерах. Так, там былі пэўныя складанасьці. Але потым усё вярнулася на сваё месца.
Пра гэта можна казаць шмат. Але я дадам толькі наступныя лічбы: 20 школ, 14 гімназіяў, некалькі ліцэяў вядуць урокі на беларускай мове”.
Свабода: “Спадар Літвін, давайце вернемся да цяперашняга канфлікту. З паведамленьняў з Брусэлю бачна, што і там за ім уважліва назіраюць. Польшча ўваходзіць у Эўразьвяз. Ці можа атрымацца, што менавіта Эўразьвяз ці нейкія іншыя эўрапейскія структуры далучацца да гэтай справы?”
Літвін: “Калі згадваюць у кантэксьце цяперашніх падзеяў Брусэль, то трэба разумець, што ён ня ёсьць трэцім бокам канфлікту. Польшча ў дачыненьнях зь Беларусьсю адначасова выступае ў дзьвюх іпастасях: як асобная краіна і як краіна Эўразьвязу. І таму ў нас ёсьць магчымасьць задзейнічаць інструмэнты як сваёй уласнай краіны, так і як сябра Эўразьвязу.
Мы толькі карыстаемся тым, што Польшча ўваходзіць у Эўразьвяз, што наша дзяржаўная мяжа зь Беларусьсю — адначасова і мяжа зь Беларусьсю ўсяго Эўразьвязу. Таму тое, што адбываецца на гэтай мяжы, цікава ўсяму Эўрапейскаму Зьвязу.
Гэты кірунак вельмі важны для ўсёй эўрапейскай палітыкі. Ня толькі Беларусь, але і ўвесь усходні кірунак”.
“Свабода”: “І калі мы ўжо згадалі Брусэль, то хацелася б высьветліць і такі момант. Тыя беларускія пэрсаналіі, якія, магчыма, стануць неўязнымі на тэрыторыю Польшчы, — ці змогуць яны выехаць у іншыя краіны шэнгенскай зоны?”
Літвін: “Гэта, зразумела, ускладняе праблему тых, хто трапляе ў польскі сьпіс. У шэнгенскай сыстэме існуе шмат магчымасьцяў, якія асобныя краіны могуць скарыстаць у сваіх інтарэсах. І гэта сур’ёзнае абцяжарваньне”.
“Свабода”: “З Варшавы прыйшло паведамленьне канцылярыі прэзыдэнта Леха Качыньскага, што той перадаў асабісты ліст да Аляксандра Лукашэнкі. Там згадваецца, што ваш прэзыдэнт зьвяртаецца да беларускага лідэра, каб той непасрэдна заняўся справай польскай меншасьці ў Беларусі. Можа, вы можаце нешта да гэтага дадаць? А можа, ужо ёсьць нейкая рэакцыя на гэты зварот?”
Літвін: “Пра рэакцыю пакуль сказаць нічога не магу. Выходзіць за межы таго, што канцылярыя прэзыдэнта палічыла магчымым перадаць мне, таксама цяжка. Я асабіста перадаў ліст Леха Качыньскага ў МЗС Беларусі. І тое, што паведаміла канцылярыя нашага прэзыдэнта пра асабісты ўдзел спадара Лукашэнкі ў гэтай справе, сапраўды, самае галоўнае ў гэтым лісьце”.
Свабода: “А як ставяцца да канфлікту ў польскім істэблішмэнце?”
Літвін: “Гэта можна прасачыць без усялякіх праблем. Вядома, былі крытычныя ацэнкі некаторых прадстаўнікоў апазыцыі. Аднак трэба зьвярнуць увагу на тое, што адбылася сустрэча міністра замежных спраў Сікорскага з прэзыдэнтам Качыньскім. Як мы бачым, яны дамовіліся, што палітыка МЗС Польшчы мэтанакіраваная. І ліст спадара прэзыдэнта, мы так лічым, у нейкім сэнсе зьяўляецца падтрымкай гэтай палітыкі.
Так, у нас ёсьць сур’ёзная занепакоенасьць, ёсьць крытычны падыход да некаторых рэчаў. Аднак мы падтрымліваем дыялёг. Значыць, мы разьлічваем на рэакцыю беларускага боку, пазытыўную рэакцыю”.
Свабода: “Вядома, што вас, спадар амбасадар, ня так даўно выклікалі ў МЗС Беларусі. А якое да вас стаўленьне ў гэтыя дні?”
Літвін: “Сёньня ў мяне чарговая сустрэча ў МЗС Беларусі. Праца працягваецца. Як я казаў, ёсьць дзьве прасторы. І тут нельга перарывацца. Учора была сустрэча ў МЗС, сёньня будзе. Мы ўдзельнічаем у нармальным жыцьці дыпкорпусу ў Менску”.
А пачалося інтэрвію з пытаньня пра навіны ў гэтай справе.
Літвін: “Сёньня суд у Валожыне працягне разглядаць справу Тэрэсы Собаль — кіраўніка Івянецкага аддзелу Саюзу палякаў. Вядома, там будзе і прадстаўнік нашай амбасады, бо мы адзін з бакоў, якія ўдзельнічаюць у гэтым працэсе. Справа ў тым, што ў Польскім доме ў Івянцы знаходзіцца маёмасьць, якую мы туды перадалі. З гэтай нагоды мы зьвярнуліся ў суд. Ён прыняў нашу заяву.
Пабачым, хто будзе ўдзельнічаць у гэтым працэсе, што будзе адбывацца да яго пачатку. Мы ведаем, што туды зьбіраюцца прыехаць актывісты СПБ Анжалікі Борыс. Раней іх звычайна затрымлівалі на некалькі гадзін. Паглядзім, як будзе гэтым разам.
А калі казаць пра сытуацыю ў цэлым, то мы гатовыя працягваць дыялёг зь беларускім бокам. Але для гэтага павінна быць і рашэньне Беларусі. Рашэньне, якое дало б магчымасьць актыўна ўдзельнічаць у грамадзкім жыцьці той частцы польскай меншасьці, якая жадае гэтага, але ня хоча дзейнічаць у рамках СПБ, які ачольвае спадар Сямашка.
Праблема тут не ў спадару Сямашку, ня ў тым, што ён існуе. Праблема ў тым, што ягоныя прадстаўнікі паўсюдна заяўляюць, што няма іншага шляху, акрамя супрацоўніцтва зь імі. Супрацоўніцтва зь імі ў нас будзе. Але толькі тады, калі яны зразумеюць, што яны не адзіныя прадстаўнікі польскай меншасьці ў Беларусі”.
Свабода: “Патлумачце, калі ласка: новыя візавыя санкцыі з польскага боку ўжо ўведзеныя ці не? І ці можа той жа Станіслаў Сямашка сёньня паехаць у Польшчу?”
сьпіс неўязных у Беларусь таксама існуе. І ў ім ёсьць дастаткова вядомыя ў Польшчы людзі ...
Літвін: “Калі казаць пра санкцыі ў выглядзе заявы, што пэўныя людзі ўжо пакараныя, то такога няма і ня будзе. Польшча выконвае гэтую працэдуру, гэтаксама як і іншыя краіны. Дарэчы, мы, палякі, пераканаліся на канкрэтных прыкладах, што сьпіс неўязных у Беларусь таксама існуе. І ў ім ёсьць дастаткова вядомыя ў Польшчы людзі.
Але нейкага групавога рашэньня ў такіх выпадках не існуе. Забарона заўжды распаўсюджваецца выключна на канкрэтных асобаў. Сьпіс іх не друкуецца. І пераканацца, што ты патрапіў у гэты сьпіс, можна толькі тады, калі табе адмовілі ў візе. Так было раней, так ёсьць і цяпер”.
Свабода: “Спадар амбасадар, некаторыя аналітыкі цьвердзяць, што канфлікт паміж Варшавай і Менскам ніколі ня быў такім вострым, як гэтым разам”.
Літвін: “Я з гэтым ня згодны. Лічу, што ў 2005 годзе канфлікт быў вастрэйшы. Цяпер мы сапраўды размаўляем сур’ёзна. Але ж размаўляем непасрэдна. А тады, калі вы памятаеце, мы зносіліся толькі празь мяжу і праз мэдыі. Непасрэдных кантактаў тады не было. Усё ў цяперашняй сытуацыі ідзе ад таго, 2005 году, калі адбыліся два зьезды СПБ і саюз падзяліўся на два.
Ведаеце, мы вялі дыялёг зь беларускімі ўладамі, мы шукалі выйсьця. І так цягнулася да студзеня. І мы трымаліся дыялёгу пры ўмове, што сытуацыя ня будзе пагаршацца. Дамаўляліся, што ня будзе агрэсіўных крокаў супраць той часткі польскай меншасьці, якая ня хоча супрацоўнічаць са спадаром Сямашкам”.
Свабода: “Пасьля сустрэчы ў Варшаве міністраў замежных спраў Сікорскага і Мартынава было спадзяваньне, што ўлады ня будуць так “прэсаваць” СПБ Анжалікі Борыс. Але ж так не атрымліваецца”.
Калі ж з боку Менску ня будзе добрых крокаў, мы будзем вымушаныя паступова нешта рабіць. Але не для таго, каб вам было дрэннаe ...
Літвін: “Наш прэм’ер Туск учора казаў пра тое, што адбываецца ў Беларусі. І ён падкрэсьліў, што, не зважаючы на тое, што цяпер адбываецца, мы лічым Беларусь незалежнай краінай. І ад гэтага мы не адыходзім. Калі ж з боку Менску ня будзе добрых крокаў, мы будзем вымушаныя паступова нешта рабіць. Але не для таго, каб вам было дрэнна.
Мы — суседзі. А палітыка ў дачыненьні да суседзяў — гэта вельмі адказная рэч. І тут ёсьць дзьве прасторы. Першая — актуальная палітыка. Тут многае залежыць ад таго, хто непасрэдна знаходзіцца ва ўладзе, якая палітычная сыстэма ў краіне, якія канкрэтныя інтарэсы на гэты час і г.д. І такія падзеі, як цяперашнія, на гэтую прастору моцна ўплываюць.
Але ж ёсьць і другая прастора. Тут разглядаюцца дачыненьні паміж суседзямі. Найперш паміж палякамі і беларусамі. І гэта нават важней, чым дачыненьні паміж краінамі. І пра гэта трэба ўвесь час памятаць. Таму мы і не прывязвалі пагадненьне пра спрошчанае перасячэньне дзяржаўнай мяжы насельніцтвам, якое пражывае паблізу яе, да сёньняшніх актуаліяў.
Ведаеце, часам дыялёг можа пераходзіць нават у форму ўльтыматуму. Але такое магчыма толькі на першай прасторы”.
Свабода: “Спадар Літвін, а калі гэтае пагадненьне пачне дзейнічаць?”
Літвін: “Яго яшчэ трэба ратыфікаваць. Можна дапускаць, што знойдуцца сілы, якія будуць спрабаваць затрымаць гэтую працэдуру. Але я ня думаю, што працэс можна спыніць. У нашым грамадзтве існуе грамадзянскі ціск. І пра яго нашы палітыкі не забываюцца. Таму я ўпэўнены, што Польшча пагадненьне ратыфікуе. І тады ў Беларусі, як мне падаецца, ня будзе іншага выйсьця, як зрабіць тое ж самае.
Так, тут могуць быць пэўныя затрымкі, складанасьці, ёсьць яшчэ шэраг тэхнічных пытаньняў. Але ж мы маем досьвед такога пагадненьня з Украінай. І гэта — добрая справа”.
Свабода: “А як усясьветны крызіс паўплываў на аб’ёмы міждзяржаўнага гандлю?”
Літвін: “Зьмяншэньне сур’ёзнае. Але ж гэта тычыцца і іншых краінаў. Я лічу, што хутка магчымы сур’ёзны рост таваразвароту. І 2009 год стане выключэньнем. Калі празь нейкі час складуць дыяграму таваразвароту паміж нашымі краінамі, то на агульнай лініі росту 2009 год будзе проста выпадаць з агульнага малюнка”.
Свабода: “Спадар амбасадар, мы ўвесь час гаворым пра сытуацыю з польскай меншасьцю ў Беларусі, а якое становішча зь беларускай меншасьцю ў Польшчы?”
Літвін: “Мы зьвяртаем увагу на тое, што паказвае Беларускае тэлебачаньне. Для мяне зразумела, што гэта штучнае накручваньне канфлікту. Навошта гэта робіцца, мне незразумела.
У кантактах зь беларускім бокам мы абмяркоўваем тэму беларусаў у Польшчы. Так, напрыклад, да нас быў зварот пра дапамогу беларускаму факультэту ў Беластоку. Гэтае пытаньне станоўча вырашылі. Другі прыклад — адна зь беларускіх арганізацыяў не атрымала
20 школ, 14 гімназіяў, некалькі ліцэяў вядуць урокі на беларускай мове...