Ператрусу на працоўным месцы Марыны Коктыш папярэднічаў допыт журналісткі, пра падрабязнасьці якога яна паведаміць ня можа, бо мусіла даць падпіску аб неразгалошваньні зьвестак. Аднак хто праводзіў сьледчыя дзеяньні і паводле якой справы, Марына Коктыш патлумачыла:
“Як мне сказалі, гэта ўсё адбывалася ў межах крымінальнай справы адносна паклёпу на вышэйшых службовых асобаў управы КДБ па Гомельскай вобласьці. Гэтая справа тычыцца вядомай “паляўнічай справы”. Калі справа толькі пачыналася, я сустракалася са сваякамі міліцыянтаў, якія ў ёй фігуруюць. І яшчэ справа мае сувязь з інфармацыяй у інтэрнэце ад спадара Дудкіна — гэта міліцыянт, які апошнім часам нібыта зьмяшчаў свае артыкулы пра карупцыю ў кіраўніцтве”.
Міліцыянты забралі сыстэмны блёк кампутара Марыны Коктыш і ўзялі зь яе падпіску аб неразгалошваньні інфармацыі, якая ёй стала вядомая падчас допыту. Паводле журналісткі, абыходзіліся зь ёю карэктна, але пасьля гэтых сьледчых дзеяньняў Марына Коктыш заявіла:
“Пасьля гэтага ў мяне няма ніякага жаданьня пісаць ані пра КДБ, ані пра МУС, пра іх супрацоўнікаў, якія часам трапляюць у нейкія канфліктныя сытуацыі. Няма ўвогуле жаданьня чуць пра гэтыя ведамствы”.
Былы адказны супрацоўнік МУС Дудкін паведаміў праз інтэрнэт, што мусіў зьехаць у Расею, бо яго перасьледавалі нібыта за тое, што ён вёў справы аб карупцыі сярод вышэйшых беларускіх чыноўнікаў. Паводле былога сьледчага Дудкіна, “паляўнічая справа” была сфабрыкаваная.
Між тым, якраз сёньня ў Вярхоўным судзе абвясьцілі прысуд чатыром адказным міліцыянтам у гэтай “паляўнічай справе”.
Нагадаем, на нарадзе ў красавіку 2009 году, прысьвечанай праваахоўным органам, Аляксандар Лукашэнка загадаў распачаць справу супраць начальніка аддзелу барацьбы з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі Жлобінскага РАУС Леаніда Мінянкова, які нібыта арганізаваў гаспадарку для заняткаў паляваньнем і рыбалкай для чыноўнікаў, гаспадарчых кіраўнікоў і міліцэйскага начальства.
Пазьней, акрамя яго, таксама былі арыштаваныя начальнік управы барацьбы з эканамічнымі злачынствамі Гомельскай абласной міліцыі Дзьмітрый Баранаў, начальнік управы барацьбы з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі гомельскай міліцыі Аляксандар Малаеў. Іх абвінавацілі ў незаконным паляваньні і перавышэньні ўлады.
Па справе таксама праходзіць начальнік управы барацьбы з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі МУС Віктар Ермакоў, які нібыта аддаваў міліцыянтам загад зьбіраць кампрамат на супрацоўнікаў КДБ, якія раскручвалі “паляўнічую справу”.
У выніку сёньня Вярхоўны суд Беларусі зьняў абвінавачаньне зь міліцыянта Аляксандра Малаева і прызнаў вінаватымі астатніх фігурантаў справы.
Былы начальнік управы барацьбы з эканамічнымі злачынствамі і карупцыяй МУС Віктар Ермакоў асуджаны на 3 гады зьняволеньня, былы начальнік аддзелу барацьбы з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі Жлобінскага РАУС Леанід Мінянкоў асуджаны на 4 гады зьняволеньня, начальнік управы барацьбы з эканамічнымі злачынствамі і карупцыяй гомельскай міліцыі Дзьмітрый Баранаў атрымаў 5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму — судзьдзі прызналі яго вінаватым ня толькі ў злоўжываньні службовым становішчам, але і ў дзеяньнях з ужываньнем фізычнай сілы.