Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя “Wolna Białoruś” у Менску


У ноч з 15 на 16 лютага Маладыя хрысьціянскія дэмакраты правялі ў Менску акцыю ў падтрымку Саюзу палякаў Беларусі пад кіраўніцтвам Анжалікі Борыс.

На будынках станцыі мэтрапалітэну “Плошча Леніна”, Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, Менгарвыканкаму яны расклеілі бел-чырвона-белыя налепкі з надпісам “Wolna Białoruś” (“Вольная Беларусь”).

Падчас акцыі ахова Менгарвыканкаму затрымала актывістку МХД Ірыну Губскую. Яе завезьлі ў Маскоўскае РУУС і праз тры гадзіны адпусьцілі. На Ірыну Губскую склалі пратакол па адміністрацыйным артыкуле — “парушэньне правілаў добраўпарадкаваньня і ўтрыманьня населеных пунктаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG