Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барыса Хамайду вінавацяць у дробным хуліганстве


Барыс Хамайда
Барыс Хамайда

У апорным пункце правапарадку Чыгуначнага РАУС на яго склалі пратакол за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга.

Спадар Хамайда распавёў міліцыянтам, што 13 лютага да яго падышоў незнаёмы хлопец, які папрасіў яго паназіраць за навакольлем, пакуль ён павесіць бел-чырвона-белы сьцяг на лініі электраперадач.

Барыс Хамайда пагадзіўся, бо лічыць гэты ўчынак не правапарушэньнем, а праявай высокай нацыянальнай самасьвядомасьці.

Падпісваць пратакол віцебскі апазыцыянэр адмовіўся, але міліцыянты паведамілі, што выклічуць яго ў суд як саўдзельніка правапарушэньня.

Паводле артыкула 17.1 Адміністрацыйнага кодэксу, Барысу Хамайду пагражае альбо грашовы штраф, альбо арышт да 15 сутак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG