Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МЗС Польшчы тэрміновая нарада ў сувязі з падзеямі ў Беларусі


У МЗС Польшчы ў Варшаве скліканая тэрміновая нарада ў зьвязку з затрыманьнем актывістаў непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў.

У нарадзе бярэ удзел міністар замежных справаў гэтай краіны Радаслаў Сікорскі.

Прэсавы сакратар МЗС Польшчы паведаміў, што на нарадзе вырашаецца, якія крокі павінен зрабіць МЗС у гэтай справе.

Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі выкліканы да прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага на 16.00. Тэма размовы – апошнія арышты актывістаў СПБ.

Раней Gazeta Wyborcza паведамляла, што ў часе сустрэчы міністраў замежных спраў Польшчы і Беларусі Радаслава Сікорскага і Сяргея Мартынава, Сікорскі перадаў праз Мартынава Лукашэнку неафіцыйны ліст.

Паводле газэты, у лісьце 10 пунктаў, падтрымку якіх Варшава ставіць у залежнасьць ад павагі Менску да правоў польскай меншасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG