Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блогер Ліпковіч зьбіраецца ў дэпутаты


Вядомы блогер lipkovich 15 лютага наведаў Першамайскую раённую выбарчую камісію Менску, дзе атрымаў усе неабходныя дакумэнты для рэгістрацыі сваёй ініцыятыўнай групы.


“Я зарэгіструю яе згодна з законам “Аб выбарах не пазьней за 18 лютага”, -- паведаміў ён “Свабодзе”.

Спадар Ліпковіч зьбіраецца балятавацца ў дэпутаты менскага гарсавету па Першамайскай выбарчай акрузе:

“Сёньня ў выбарчай камісіі я пабачыў мапу з межамі сваёй акругі. Яна вельмі вялікая – тут пражываюць 70 тысяч чалавек”.

Цяпер Яўген Ліпковіч найперш будзе займацца Севастопальскім паркам.

"Я разумею, што прыбытак толькі ад спэкуляцыі зямельнымі ўчасткамі, на якія можа быць нарэзаны Севастопальскі парк, можа скласьці 300-400%. І яны пойдуць на ўсё, каб мяне спыніць. Але я прыняў цяжкое рашэньне і буду балятавацца”, -- паведамляе блогер.

Для таго, каб вылучыцца кандыдатам у дэпутаты Менскага гарсавету праз збор подпісаў грамадзянаў, трэба сабраць ня менш за 150 подпісаў выбарцаў.

“Дзеля гэтага я і ствараю ініцыятыўную групу. А тое, што некаторыя мэдыі пішуць, што Ліпковіч зьбірае подпісы праз Інтэрнэт, то гэта, канечне, лухта” -- сказаў патэнцыйны кандыдат у дэпутаты “Свабодзе”.

Яўген Ліпковіч вядомы яшчэ і тым, што дзякуючы яго настойлівасьці ў 2007 годзе ў менскія крамы вярнулі дыабэтычны кефір, вытворчасьць якога раней спынілі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG