На погляд заснавальнікаў «Маладой Беларусі», абедзьве падставы, на якіх Мінюст адмовіў у рэгістрацыі, зьяўляюцца абсалютна надуманымі.
Першае: нібыта РГА «Прыватная ўласнасьць», якое гарантавала «Маладой Беларусі» прадастаўленьне юрыдычнай адрэсы пасьля рэгістрацыі, ня мае права даваць памяшканьне на ўмовах субарэнды, бо быццам не арандуе гэтае памяшканьне. Паводле кіраўніка Руху Зьмітра Касьпяровіча, РГА «Прыватная ўласнасьць» арандуе згаданае памяшканьне з моманту сваёй рэгістрацыі ў 2001 годзе.
Другая прычына: на погляд Мінюста, заява з просьбай зарэгістраваць Рух «МБ» тычылася адной юрыдычнай асобы, а сьпісы заснавальнікаў — іншай.
На погляд Касьпяровіча, «на прыкладзе рэгістрацыі БХД відавочна, што спадзявацца ў нашай краіне нельга нават на вышэйшы судовы орган. З другога боку — ёсьць канкрэтныя падставы, паводле якіх нам адмовілі. Мы канкрэтна патлумачылі ў скарзе, што падставы надуманыя і выкладзеныя Мінюстам праблемы не існуюць. Лягічна, што суд прынамсі мусіць прызнаць неіснуючымі прычыны адмовы ў рэгістрацыі, і абавязаць Мінюст разглядзець дакумэнты наноў»
7 сьнежня 2009 году старшыня Руху «Маладая Беларусь» Зьміцер Касьпяровіч і кіраўнік Менскай гарадзкой арганізацыі «Маладой Беларусі» Валеры Саковіч падалі дакумэнты на рэгістрацыю Руху ў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Заснавальнікамі Руху «Маладая Беларусь» сталі 53 асобы з чатырох абласьцей Беларусі і Менску, якія 28 лістапада 2009 году правялі ў сталіцы ўстаноўчы сход арганізацыі.