Нарадзіўся 7 жніўня 1954 году ў горадзе Амсьціславе Магілёўскай вобласьці. Археоляг, гісторык беларускай архітэктуры, адзіны ў краіне выкладчык гісторыі філятэліі Беларусі. З 1996 да сакавіка 1998 году — дэкан факультэту бібліятэчна-інфармацыйных сыстэмаў Беларускага ўнівэрсытэту культуры. Цяпер дацэнт катэдры гісторыі Беларусі і музэязнаўства.
У 1990 годзе быў адным з заснавальнікаў Беларускага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа і цяпер у ім выкладае. У 1990-1996 гадох — дэпутат Вярхоўнага Савету ХІІ скліканьня. З 1999 году і да сёньня — старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.
Што для вас свабода?
Магчымасьць добра пачуць іншых і самому без перашкодаў данесьці сваю думку іншым.
Што найбольш абмяжоўвае вашу свабоду?
Недахоп вольнага часу.
Што для вас шчасьце?
Прачнуцца раніцай з усьмешкай на твары.
Чаго вы найбольш баіцеся?
Жыцьцё навучыла мяне нічога не баяцца, але пры гэтым быць асьцярожным.
Які талент вы хацелі б мець?
Мне хапае таго, што маю.
Кім з сучасьнікаў вы захапляецеся?
Нікім.
Што вы найбольш любіце рабіць?
Працаваць у сваю асалоду.
Калі б можна было пражыць жыцьцё яшчэ раз, што б вы зьмянілі?
Нічога.
Якую найлепшую параду вы атрымалі?
Гэта парада маёй прабабкі: «Унучак, трэба ўмець рабіць усё, але ня ўсё рабіць».
Які ваш улюбёны дэвіз?
«Per aspera ad astra» («Праз церні да зораў»).
У якой палітычнай сыстэме вы хацелі б жыць?
Парлямэнтскай рэспубліцы.
У якой краіне вы хацелі б жыць?
У Беларусі.
У якую эпоху вы хацелі б жыць?
У сёньняшнюю.
Калі б вы сталі кіраўніком Беларусі, што б зрабілі найперш?
Вярнуў бы ў дзеяньне Канстытуцыю 15 сакавіка 1994 году, а потым абмежаваў правы Прэзыдэнта.
Якія адносіны Беларусь павінна мець з Эўразьвязам?
Самыя шчыльныя, з мэтай туды патрапіць.
Якія адносіны Беларусь павінна мець з Расеяй?
Такія, якія маюць краіны Эўразьвязу.
Некаторыя думаюць так: «Хай дыктатура, абы свая». А Вы?
Як кажуць амэрыканцы, «Свой Самоса лепей, чым чужы».
Калі і як у Беларусі зьменіцца ўлада?
Калі Бог дасьць.
Калі беларусы загавораць па-беларуску?
Калі па-беларуску загаворыць усё іх начальства.
Што будзе, калі беларусы не загавораць па-беларуску?
Яны будуць па-беларуску маўчаць.