Андрэю Пачобуту 36 гадоў. Жыве ў Горадні, скончыў юрыдычны факультэт Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы. У польскім руху з 1988 году, калі было створана грамадзка-культурнае таварыства імя Адама Міцкевіча, якое ў 1990 годзе разам зь іншымі арганізацыямі ўтварыла “Саюз палякаў”. Карэспандэнт польскага выданьня Gazeta Wyborcza. Ляўрэат прэміі часопіса “Архэ” “За сумленнае слова”. Жанаты, мае дачку.
Прачытаць адказы Андрэя Пачобута можна ТУТ.
Мечыславу Лысаму 50 гадоў. Нарадзіўся ў Стаўпецкім раёне, скончыў фізычны факультэт Менскага пэдагагічнага інстытуту. Працаваў настаўнікам, потым – дырэктарам Рубяжэвіцкай сярэдняй школы, з 2007 году – выкладчык Інстытуту парлямэнтарызму і прадпрымальніцтва. У польскім руху з 1989 году, з 2006 году – старшыня Менскага абласнога аддзелу, зь верасьня мінулага году – намесьнік старшыні “Саюзу палякаў на Беларусі”. Жанаты, трое дзяцей.
Прачытаць адказы Мечыслава Лысага можна ТУТ.