Вядучы: Наколькі нечаканым быў такі вынік выбараў – для вас асабіста і для многіх беларусаў?
Цыганкоў: Дастаткова нечаканым, я б сказаў. Пасьля першага туру здавалася, што Цімашэнка можа акумуляваць галасы тых выбаршчыкаў з патэнцыйна аранжавага флянгу, якія галасавалі ў першым туры за іншых кандыдатаў. Такіх, як Віктара Юшчанка, сьпікера Арсенія Ясенюка, часткова Цігіпку, які заняў трэцяе месца, іншых. Мне, прынамсі, здавалася, што пасьля першага туру ў Януковіча няма вялікіх рэзэрваў для павялічэньня свайго электарату. Але раздоры паміж аранжавымі аказаліся настолькі глыбокімі, што, як выглядае, нават многія прыхільнікі Віктара Юшчанкі не пажадалі галасаваць за Юлію Цімашэнку
Натуральна, што пасьля эмацыйнага ўздыму "аранжавай" рэвалюцыі былі вялікія спадзяваньні на тое, што новая ўлада прывядзе краіну да хуткага росту і прагрэсу. Гэтага, як выглядае, не атрымалася, і Януковіч атрымаў яшчэ і галасы людзей, якія адчуваюць настальгію па стабільнасьці кучмаўскіх часоў, калі, нагадаю, Януковіч быў прэм’ерам.
Вядучы: Ці можа Віктар Януковіч паспрабаваць стаць на шлях Аляксандра Лукашэнкі ў сэнсе канцэнтрацыі ўлады?
Цыганкоў: Мне асабіста здаецца, што якраз Юлія Цімашэнка мае большую палітычную волю і яна магла б паспрабаваць правесьці такія зьмены, які прывялі б Украіну да большай прэзыдэнцкай улады. Адзін з вынікаў аранжавай рэвалюцыі якраз тое, што яна прывяла да падзелу ўлады, пэўнай, хаця і хісткай, раўнавагі. Ніводзін інстытут, ніводная партыя ня мае паўнаты ўлады ці нават кантрольнага пакету. І такі балянс, здаецца – нармальны выхад на гэты момант для краіны, дзе ў другім туры за Януковіча ў Львоўскай вобласьці галасуе 8 працэнтаў, а ў Данецкай 91 працэнт. Ламаць такую краіна праз калена было самагубствам і для краіны і для палітыка.
Вядучы: Што азначае перамога Януковіча для беларускай улады? Наколькі значны гэта будзе партнэр для афіцыйнага Менску?
Цыганкоў: Напачатку выкажу такую непалітычную думку, што цяпер у некаторых украінцаў у адносінах да беларусаў паменее фанабэрыі і сарказму. Цяпер і ў іх, магчыма, будзе прэзыдэнт, які называе Чэхава ўкраінскім паэтам і паважае паэтэсу Ану АхмЕтаву. Так што яны трошкі пабудуць у нашай скуры.
Калі ж ацэньваць палітычныя вынікі абраньня Януковіча, то мне здаецца, Лукашэнка ня вельмі абрадуецца такому выбару ўкраінскага народу. Мы бачым, якія плённыя адносіны ўсталяваліся ў афіцыйнага Менску апошнім часам з афіцыйным Кіевам, як з прэзыдэнтам Юшчанкам, гэтак і з прэм’ерам Цімашэнкай. І відавочна, што наладжваліся яны на грунце агульнай антырасейскай зацікаўленасьці, найперш у энэргетычных пытаньнях. Януковіч, прынамсі напачатку, будзе успрымацца як прарасейскі палітык і, адпаведна, будзе на гэтым полі складаць канкурэнцыю Аляксандру Лукашэнку. А як мы ведаем, унутрывідавая канкурэнцыя – самая зацятая. Дастаткова ўзгадаць, якімі напружанымі доўгія гады былі стасункі паміж Лукашэнкам і Назарбаевым.
Думаю, Расея будзе вітаць абраньне Януковіча з захапленьнем – расчараваньне наступіць потым. Але напачатку на фоне гэтага захапленьня Януковічам Лукашэнка зь ягонымі патрэбамі адыдзе ў Крамля на другі плян, і, як вынік, адносіны Кіева і Менску ня будуць надта бясхмарнымі.