Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Машына Анжалікі Борыс абліта фарбай, прабіты колы


Анжаліка Борыс
Анжаліка Борыс

У ноч на суботу невядомыя пракалолі ў Горадні колы і аблілі блакітнай фарбай два легкавікі, якія ўвесь час выкарыстоўваюцца не прызнаваным уладамі Саюзам палякаў на чале з Анжалікай Борыс.

Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар арганізацыі Ігар Банцар. Ён лічыць учыненае правакацыяй.

Ігар Банцар кажа, што міліцыянты неахвотна выехалі да месца здарэньня, калі па дапамогу зьвярнуўся адзін з кіроўцаў пашкоджанага аўтамабіля. Прэсавы сакратар таксама зазначыў, што Анжаліка Борыс зьбіралася 6 лютага ехаць у Смаргонь.

Нагадаем, што 5 лютага ўвечары Ленінскі раённы суд Горадні пакараў штрафам у памеры 71 мільён рублёў фірму “Палёніка”, якой кіруе Анжаліка Борыс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG