Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна: скандальны закон напярэдадні другога туру


Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка падпісаў Закон аб унясеньні зьменаў у выбарчае заканадаўства, якое прыхільнікі Юліі Цімашэнкі ацанілі як падтрымку Віктара Януковіча. З Кіева перадае карэспандэнт Свабоды.

У чым сутнасьць паправак у закон?

Папраўкі даюць магчымасьць участковым выбарчым камісіям прымаць рашэньні без наяўнасьці кворуму. Што гэта азначае? Рэч у тым, што яшчэ раней казалі, нібіта прыхільнікі Юліі Цімашэнкі могуць адклікаць сваіх аднапартыйцаў з гэтых выбарчіх камісіяў на тых участках, дзе Цімашэнка не перамагае. Такім чынам выбары былі б сарваныя. Папраўкі ў закон пазбаўляюць прыхільнікаў Цімашэнкі магчымасьці блякаваць вынікі выбараў.

Як успрынялі новы закон?


Шмат якія палітыкі зрабілі афіцыйныя заявы. Колішні кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі Яраслаў Давідовіч назваў зьмены антызаконнымі, паколькі, паводле заканадаўства, рабіць такое можна ня менш чым за шэсьць месяцаў да галасаваньня – а да галасаваньня застаюцца тры дні.

Чым тлумачаць зьмены ў закон?

Многія камэнтатары сыходзяцца ў меркаваньні, што тым самым Юшчанка хоча нанесьці паразу Цімашэнцы, што адносіны паміж былымі хаўрусьнікамі па аранжавай кааліцыі нагэтулькі сапсаваныя, што Юшчанка гатовы падтрымаць Януковіча. Праўда, варта сказаць, што Юшчанка толькі падпісаў тое, што ўчора прыняла Вярхоўная Рада, але сутнасьці паправак у закон гэта не мяняе. 5 лютага – апошні дзень, калі кандыдаты ў прэзыдэнты і іх прыхільнікі могуць праводзіць агітацыю, і, мяркуючы па тутэйшай палітычнай атмасфэры, гэты дзень, нягледзячы на тое, што ў Кіеве мінус два градусы, будзе гарачы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG