3 лютага Аляксандар Лукашэнка накіраваўся з працоўным візытам у Швайцарыю. Прэсавая служба кіраўніка дзяржавы паведамляе, што ў Швайцарыі ён сустрэнецца зь бізнэсоўцамі і палітыкамі гэтай краіны. Дзелавая частка візыту спалучаецца з кароткатэрміновым адпачынкам. Іранічны камэнтар нашага слухача:
Спадар: “Наш кормчы вельмі стаміўся ад працы і хораша, што паехаў на адпачынак у швайцарскія Альпы. Хаця б пракладзе лыжню добрую. Сьнегу хапае”.
Слухачы адгукаюцца на публікацыю “Ты даўно плакаў?.. Зараз заплачаш!” “Народная воля” распавядае пра тое, як 28-гадовага прараба “Цепласеткі” зь Менску Паўла Леўшына міліцыянты катавалі і прымушалі прызнацца ў крадзяжы.
Начальнік галоўнай управы ўласнай бясьпекі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Алег Шаркоў кажа, што ягонае ведамства правярае факты, апублікаваныя ў артыкуле“Народнай волі”.
Тацяна Барэль, Асіповічы: “Прачытала артыкул у “Народнай волі” “Даўно плакаў?.. Зараз заплачаш!”, і сэрца зайшлося. У вачах узьніклі Курапаты. Зьвяры, выхаваныя гэтай сыстэмай, натрэніраваныя, з упэўненасьцю ў беспакаранасьці, вартыя катаў 30-х гадоў… Божа, зьлітуйся над намі!”
Спадарыня: “Прачытала публікацыю “Даўно плакаў?.. Зараз заплачаш!”, была ў шоку і ноччу не магла заснуць. Нічога не дапамагала. Хацелася б пачуць адказ на пытаньне: у якім крымінальным кодэксе прапісана пра наяўнасьць садысцкіх мэтадаў выбіваць паказаньні і прызнаньні з падсьледных? Гэта што — асаблівы лукашэнкаўскі крымінальны кодэкс, які дазваляе выбіваць прызнаньні з зусім не вінаватых людзей, замест таго, каб весьці нармальнае сьледзтва?”
На пытаньне слухачкі адказвае юрыст праваабарончай арганізацыі “Вясна” Валянцін Стэфановіч:
“У нас забароненыя такія дзеяньні і Крымінальным кодэксам, і Крымінальна-працэсуальным. Напісана, што ў часе сьледзтва забараняецца ўжываньне такіх мэтадаў. Гэта падпадае пад артыкул Крымінальнага кодэксу “Перавышэньне службовых паўнамоцтваў”. Калі б пракуратура правяла належным чынам праверку і высьветліла вінаватых асобаў, яны павінны былі б быць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасьці”.
Працягнем праграму такімі тэлефанаваньнямі:
Спадар: “Хачу зьвярнуцца да вашых радыёслухачоў. Паважаныя радыёслухачы, тэлефануе вам лукашыст. Хачу зьвярнуцца да вас зь невялічкім пытаньнем. Пяць год таму, калі ва Ўкраіне прыйшоў да ўлады Юшчанка, там былі і Лябедзька, і Вячорка. І, вярнуўшыся ў Беларусь, яны з прыдыханьнем распавядалі, як зараз зажыве народ Украіны і як дэмакрат Юшчанка будзе правіць краінай. Ну, што? Прайшло 5 год. І 95 адсоткаў украінцаў гэтаму дэмакрату сказалі “не”. І цяпер у мяне маленькае пытаньне. Скажыце, чым нашы беларускія дэмакраты Лябедзька, Вячорка ці той жа Мілінкевіч адрозьніваюцца ад дэмакрата Юшчанкі? Ды нічым. Ну, дапусьцім, яны прыйдуць да ўлады, што яны зробяць? Усталююць герб “Пагоня”, увядуць сьцяг бел-чырвона-белы, увядуць стоадсоткавую беларусізацыю. І ўсё. А на астатняе ім напляваць. Адзінае, што мы будзем атрымліваць 50 даляраў пэнсіі, як на Ўкраіне, ці 17 даляраў, як у Грузіі, дзе правіць такі ж самы дэмакрат Саакашвілі”.
Шаноўныя слухачы! Слухач чакае вашых адказаў. Тэлефон “Свабоды” ў Менску — 266-39-52, працуе 24 гадзіны на суткі.
Тэлефануйце і пішыце! Дзяліцеся навінамі, выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і ў сьвеце. Мы таксама чакаем водгукаў на працу Радыё Свабода.