Пачнем праграму «Званкі на Свабоду» з наступнага тэлефанаваньня:
«Добры вечар, „Свабода“! Я хачу вам задаць такое пытаньне, каб і слухачы ведалі. Хто такі генэрал Усхопчык, які ў 1991 годзе 13 студзеня даваў свае ўказаньні ў Вільні, і там загінулі людзі? Хто ён па нацыянальнасьці і адкуль ён родам? Літоўцы патрабуюць яго выдачы, а Лукашэнка яго хавае. Калі ласка, раскажыце гэтую гісторыю. І хто яшчэ камандаваў? Быў такі чачэнец Дудаеў, ён, здаецца, быў тады камэндантам у Вільні».
Уладзімер Усхопчык нарадзіўся ў 1946 годзе ў Ровенскай вобласьці. Беларус. У 1963 годзе паступіў у Адэскую вышэйшую агульнавайсковую вучэльню, потым вучыўся ў Кіеве. Служыў у Групе савецкіх войскаў у Нямеччыне, камандаваў мотастралковым палком на Далёкім Усходзе. Пасьля заканчэньня вайсковай акадэміі імя Фрунзэ ў Прыбалтыйскай ваеннай акрузе даслужыўся да камандзіра дывізіі. Менавіта ён камандаваў разгонам мірных дэманстрантаў у студзені 1991 году ў Вільні. У 1991 годзе быў пераведзены ў Беларусь, быў прызначаны камандзірам 50-й мотастралковай дывізіі, камандаваў 5-м гвардзейскім корпусам, быў намесьнікам міністра абароны Беларусі. У Літве на Ўсхопчыка заведзена крымінальная справа. Зараз ён працуе ў Беларусі ў «Белтэхэкспарце»
У Літве ў 1991 годзе служыў таксама чачэнец, палкоўнік Аслан Масхадаў — начальнікам ракетных войскаў і артылерыі 107-й дывізіі. Што да Джахара Дудаева, ён у 1991 годзе служыў у Эстоніі, быў камандзірам дывізіі і начальнікам ваеннага гарнізона горада Тарту.
Некалькі тэлефанаваньняў на адрас кіраўніка краіны, што да вынікаў перапісу насельніцтва і нядаўняй сустрэчы яго з моладзьдзю пры адкрыцьці новага студэнцкага інтэрната:
«Я хачу зьвярнуцца да сьцьверджаньня Аляксандра Рыгоравіча пра тое, што ў 2011 годзе мы будзем жыць, як у Эўропе. Паміж мінулым і леташнім перапісам на паўмільёна нашых грамадзян паменела. Гэта небясьпечны сымптом: нізкі ўзровень жыцьця, маральнае і матэрыяльнае становішча людзей, няўпэўненасьць у пэрспэктывах, каляпс чыноўнікаў, п’янства, наркотыкі. Дык дзе ж пэрспэктыва?»
Спадар Андрэй, Пінск: «Мне здаецца, нашаму прэзыдэнту пара ўжо саступіць сваё месца некаму больш таленавітаму і здольнаму. У нас такія людзі заўсёды былі, проста трэба пусьціць іх, даць ім магчымасьць вылучыцца на гэту пасаду. Можа, тады мы станем жыць, як эўрапейцы, мець эўрапейскія заробкі і пэнсіі, хоць зараз мы знаходзімся ў цэнтры Эўропы. Вось прэзыдэнт выступаў перад моладзьдзю, масу розных прыгожых слоў ім казаў, але ж не казаў ім галоўнага: якія яны таленавітыя. І што яны ніколі ня стануць у Беларусі прэзыдэнтамі — яны могуць стаць прэзыдэнтамі іншых краін, бо наш прэзыдэнт ім уладу сваю не саступіць».
Спадару Андрэю зь Пінску адказвае экс-старшыня Вярхоўнага Савету 12 скліканьня Станіслаў Шушкевіч:
«Я абсалютна перакананы, што перамены ў нас будуць, і будуць хутка. Калі наш так званы ўсенародна абраны зьвяртаецца да моладзі, то трэба было б паказаць, як гэтая моладзь можа ў нашай роднай краіне, у Беларусі, абапіраючыся на свой талент, на сваю працавітасьць, дасягнуць самых высокіх вяршынь. Мне здаецца, ён гэта не паказвае таму, што ўмовы ў нашай краіне створаны такія: хто падтаквае пэўным цемрашалам, якія дарваліся да ўлады, той гэтай уладай і прыкормліваецца. А моладзь — яна ня любіць быць прыкормленай, яна любіць дзейнічаць самастойна, і ў краіне павінны быць створаны ўмовы для самарэалізацыі моладзі. А мы дачакаемся гэтых перамен. Мне здаецца, нават і Расеі ўжо абрыдла. Паглядзіце на ліст Мядзьведзева, на яго заяву, што будуць новыя ўсталёўвацца парадкі паміж Беларусьсю і Расеяй. І гэта будзе спрыяць таму, што моладзь зможа дзейнічаць самастойна і дасягнуць вялікіх вышынь».
Нашых суайчыньнікаў па-ранейшаму хвалююць вынікі выбараў ва Ўкраіне:
Спадар Ігар Сьцябуля, Менск: «Спадарства, чаго вы так сьпяшаецеся з высновай, што пераможа Януковіч? Вы ж ня ведаеце тактыку памаранчавых на другі тур выбараў і што будзе пасьля выбараў».
І на заканчэньне -яшчэ адно тэлефанаваньне нашага сталага слухача. Як мала, аказваецца трэба, каб чалавек парадаваўся жыцьцю!
Спадар: «Свабода, маё сэрца перапаўняецца радасьцю! Бо зараз пачуў указ аб забароне на выкарыстаньне тэхнічнай солі пры пасыпаньні ходнікаў. Вось гэта вычын і, не пабаюся гэтага слова, подзьвіг беларускіх камунальнікаў!»
Тэлефон «Свабоды» ў Менску — 266-39-52, працуе 24 гадзіны на суткі. Нумар мабільнай сувязі для смс-паведамленьняў: +375 29 391-22-24. Тэлефануйце і пішыце! Дзяліцеся навінамі, выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і ў сьвеце. Мы таксама чакаем водгукаў на працу Радыё Свабода.