Паводле ягоных слоў, свае вакацыі беларускі кіраўнік правядзе на адным з гарналыжных альпійскіх курортаў на ўсходзе краіны. Дакладная назва курорту афіцыйна нідзе ня ўзгадваецца зь меркаваньняў бясьпекі. Пра паездку беларускага кіраўніка ў Швайцарскую канфэдэрацыю пакуль не паведамляюць ні мясцовыя СМІ, ні МЗС у Бэрне.
Тым ня менш, паведаміў Андрэас Грос, “ня выключана, што факт знаходжаньня беларускага прэзыдэнта ў краіне скарыстае цяперашняя старшыня камітэту міністраў Рады Эўропы і МЗС Швайцарскай Канфэдэрацыі Мішлі Кальмі Рэ. Калі сустрэча яе з Лукашэнкам адбудзецца, спадарыня Рэ будзе пераконваць беларускага прэзыдэнта ў патрэбе адмены сьмяротнага пакараньня і крокаў на шляху паскарэньня працэсу набліжэньня да Эўропы.
На пытаньне, ці есьць у спадарыні Мішлі Кальмі Рэ шанцы зьмяніць погляды Аляксандра Лукашэнкі ў гэтым пытаньні, суразмоўца “Свабоды” адказаў:
“Па-першае, гэта не працоўны візыт і не палітычны. Гэта, падкрэсьліваю, вакацыі прэзыдэнта, якія будуць скарыстаныя ў мэтах палітычнай размовы. І ніяк не наадварот. У сувязі з гэтым Лукашэнка ня будзе прыняты швайцарскім кіраўніцтвам — прэзыдэнтам ці ўрадам. А наша міністарка будзе сустракацца зь ім найперш як кіраўніца камітэту міністраў Рады Эўропы.
Па-другое, размова ідзе пра тое, што Лукашэнка мусіць засвоіць: эўрапейскія каштоўнасьці важныя і неабходныя для грамадзянаў яго краіны, а таму беларусам нельга ў іх адмаўляць. Адзін з крокаў у гэтым працэсе — адмена сьмяротнага пакараньня. Для нас справа ня ў тым, што беларускі кіраўнік прыбыў у Швайцарыю, а ў тым, каб ён рабіў захады ў гэтым кірунку, каб яго краіна нарэшце змагла знайсьці сваё належнае месца ў Радзе Эўропы. Хоць швайцарскія палітыкі, шчыра кажучы, маюць ня надта вялікую цікавасьць да Беларусі, Рада Эўропы зацікаўленая ў гэтай краіне і спадзяецца на адпаведныя зрухі ў ёй”.
Тым часам у прэсавай службе беларускага прэзыдэнта паведамілі, што візыт Лукашэнкі ў Швайцарыю будзе сумяшчаць “дзелавую частку з кароткатэрміновым адпачынкам”. У часе паездкі адбудуцца сустрэчы з прадстаўнікамі палітычных і бізнэс-колаў Швайцарыі.
“Гэта будуць сустрэчы ў адкрытым фармаце, а таксама канфідэнцыйныя, — сказаў у размове з выданьнем “Салідарнасьць” кіраўнік прэсавай службы Павал Лёгкі. — Аб выніках гэтай паездкі мы праінфармуем у бліжэйшы час”.
Нагадаем, што паездка беларускага кіраўніка ў Швайцарыю адбываецца на тле гучных скандалаў, зьвязаных з выкрыцьцём буйных незаконных ўкладаў замежных грамадзянаў у банках гэтай краіны.

Лукашэнка ня будзе прыняты швайцарскім кіраўніцтвам ...