Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Янукевіч Ярмошынай: “Гэта проста казуістыка”


Аляксей Янукевіч
Аляксей Янукевіч
Паводле старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, Партыя БНФ вылучала 6 прадстаўнікоў у склад тэрытарыяльных выбарчых камісій і ніводзін зь іх не прайшоў, маўляў, з-за дапушчаных памылак пры вылучэньні. Камэнтуючы гэтыя заявы, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч сказаў:

«Дзякуючы Міністэрству юстыцыі і іншым дзяржаўным органам партыя проста фізычна ня можа мець дастатковай колькасьці зарэгістраваных рэгіянальных структураў. Таму ад структураў мы сапраўды вылучалі толькі 6 чалавек, але сябры партыі шляхам збору подпісаў вылучаліся ў значна большай колькасьці. І тут спадарыня Ярмошына і тыя людзі, якія прымалі рашэньні пра ўключэньне ці не ўключэньне нашых людзей, выдатна ведаюць, што гэтыя людзі ад Партыі БНФ, і хавацца за гэта ўладам не выпадае. А што тычыцца няправільнага афармленьня і гэтак далей, то ў нас у Менскую гарадзкую выбарчую камісію вылучаліся Ўладзімер Лабковіч і Юры Чавусаў, якія ведаюць заканадаўства і Выбарчы кодэкс лепш за спадарыню Ярмошыну. І, безумоўна, усе дакумэнты былі аформлены ідэальна. І ўсе адмовы былі абгрунтаваны не юрыдычнымі падставамі. Проста, на думку выканкамаў, тых, хто фармаваў камісіі, гэта проста было немэтазгодна. Таму спрабаваць „перавесьці стрэлкі“, што, маўляў, няма каго ўключаць — ня першы год мы праз гэта ўсё праходзім. Гэта проста такая сафістыка і казуістыка».

Адносна заявы Лідзіі Ярмошынай, што «менская абласная арганізацыя БНФ адначасова вылучыла на сваім пасяджэньні прадстаўнікоў у склад абласнога выбаркаму, раённых і гарадзкіх» і тым, маўляў, дапусьціла памылку, спадар Янукевіч сказаў:

"Менская абласная арганізацыя наогул не вылучала ў нас прадстаўнікоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG