Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына: Няхай апазыцыя знойдзе дастойных кандыдатаў


Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына спадзяецца на актывізацыю дзейнасьці палітычных партый падчас мясцовых выбараў. Пра гэта яна заявіла ў інтэрвію БелаПАН.

"Спадзяюся, палітычныя партыі актывізуюцца, калі, вядома, змогуць знайсьці сапраўды рэальных прэтэндэнтаў на ўдзел у выбарах. На жаль, мінулыя выбары паказалі, што амаль палова палітычных партый нават не змаглі прайсьці працэс рэгістрацыі сваіх прэтэндэнтаў кандыдатамі", — сказала Ярмошына.

Старшыня Цэнтрвыбаркаму падкрэсьліла, што "палітычныя партыі ствараюцца для ўдзелу ў выбарах, уся іх астатняя дзейнасьць не мае значэньня". "Калі ў партыі ёсьць кандыдаты, якія змогуць узяць удзел у выбарах, то гэта будзе добра. Тым больш што папраўкі ў выбарчае заканадаўства зрабілі партыям значныя паслабленьні ў пляне вылучэньня кандыдатаў", — сказала яна.

Ярмошына таксама зазначыла, што дастойныя кандыдаты ад апазыцыі змогуць увайсьці ў склад выбарчых камісій. "Але я не думаю, што іх будзе шмат. Няхай апазыцыя знойдзе дастатковую колькасьць кандыдатаў у дэпутаты, каб больш-менш раўнамерна быць прадстаўленай па ўсёй краіне, а не толькі ў Менску і Менскім раёне. Калі вылучаць дастойных людзей, якія здольныя ўзяць удзел у выбарчай кампаніі, маюць вопыт у арганізацыі выбараў, — чаму не? Праблема яшчэ і ў пэрсаналіях. Яны прыходзяць у Цэнтральную камісію і з парога пачынаюць скандаліць. Каму хочацца з такімі няўжыўчывымі людзьмі працаваць у калектыве? Праблема ў манеры паводзінаў, уменьні сябе паводзіць, ладзіць з людзьмі. Гэта ўсё мае істотнае значэньне пры фарміраваньні выбарчых камісій", — сказала яна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG