Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над Алегам Сурганом перанесьлі


Алег Сурган
Алег Сурган

Суд над Алегам Сурганом перанесены на 9 лютага, бо ня змог прысутнічаць адвакат. Яго самога пакінулі пад вартай. Судзьдзя Кастрычніцкага суду Віцебску Алег Буруноў не задаволіў хадайніцтва Алега Сургана, каб яму зьмянілі меру стрыманьня.





Актывісты БХД У.Варанецкі, Т. Севярынец і экс-палітвязень С.Парсюкевіч
Павал Севярынец і менская моладзь у залі суду
Тарас Сурган (зьлева), віцебскі актывіст, брат падсуднага
Ад 27-га студзеня Сурган знаходзіцца ў сьледчым ізалятары. На суд яго прывезьлі пад міліцэйскім канвоем, а сябры сустрэлі яго ў залі воплескамі.

Апрача віцебскіх актывістаў, падтымаць Алега Сургана ў судзе прыехалі зь Менску прадстаўнікі “Маладой Беларусі”. Ягоны малодшы брат Тарас Сурган ўваходзіць у гэтую арганізацыю, і заўтра яго таксама будуць судзіць.

Старэйшага, Алега Сургана, вінавацяць паводле артыкулу 364 Крымінальнага Кодэксу – за тое, што ён нібыта напаў на міліцыянта. Яму пагражае да шасьці гадоў пазбаўленьня волі.

27 верасьня 2009 г. Алега і яго малодшага брата Тараса Сургана міліцыянты затрымалі на прыпынку грамадзкага транспарту каля мэдычнага ўнівэрсытэту — там быў вывешаны бел-чырвона-белы сьцяг. Тараса адпусьцілі адразу, а Алега завезьлі ў Кастрычніцкі РАУС Віцебску.

Алег кажа, што пратакол, складзены за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі са сьцягам, празь некаторы час зьнік. Тады міліцыянты склалі яшчэ адзін. Алега зьвінавацілі ў непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі. Адзін з супрацоўнікаў МУС заявіў, што падчас затрыманьня Алег Сурган укусіў яго за палец.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG