Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Грамада” абараняе настаўнікаў


У менскі офіс АБСЭ, сацыялістычную групу Эўрапейскага парлямэнту і ў братнія сацыял-дэмакратычныя, сацыялістычныя і рабочыя партыі зьвярнулася кіраўніцтва Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Яно просіць дапамогі ў справе спыненьня палітычнага перасьледу групы пэдагогаў.


Паведамляецца, што кіраўніцтва ўпраўленьня адукацыі Менскага аблвыканкама запатрабавала ад настаўнікаў, якія з’яўляюцца сябрамі апазыцыйных палітычных партый, падаць заявы або аб выхадзе з партый, або аб звальненьні з працы па ўласным жаданьні.

З гэтай нагоды БСДП (Грамада) запатрабавала звольніць начальніка ўпраўленьня адукацыі Менскага аблвыканкаму Таісу Данілевіч "за грубае парушэньне прафэсійнай і кіруючай этыкі". Як падае БелаПАН, адпаведная заявы БСДП (Грамады) была распаўсюджана сёньня. Як сьцьвярджаецца ў дакумэнце, кіраўніцтва ўправы адукацыі менаблвыкаму ў асобе начальніцы Таісы Данілевіч дала ўказаньне раённым аддзелам адукацыі рэгіёну і дырэктарам школ "вусна ва ультыматыўнай форме запатрабаваць ад настаўнікаў, якія зьяўляюцца членамі апазыцыйных палітычных партый, падаць заяву або аб выхадзе з партыі, або аб звальненьні з працы паводле асабістага жаданьня". "Такія патрабаваньні выстаўлены настаўнікам Уладзіміру Парэйку і Аляксандру Язьвінскаму (Нясьвіскі раён), Натальлі Ільініч (Пухавіцкі раён), Сяргею Клімёнку (Вялейскі раён), Надзеі Агафонавай (Любанскі раён), Мікалаю Лешчуну (Лагойскі раён)", — канстатуе партыя.

БСДП (Грамада) бачыць у дзеяньнях Данілевіч і кіраўнікоў раённых аддзелаў адукацыі "відавочнае і дэманстрацыйнае парушэньне норм заканадаўства Рэспублікі Беларусь".

Прэзыдыюм партыі выказаў "безумоўную салідарнасьць з настаўнікамі", заклікаў дырэктараў школ не выконваць загад Данілевіч, паінфармаваў аб палітычна матываваным націску на пэдагогаў менскі офіс АБСЭ, Сацыялістычную групу ў Эўрапарлямэнце, братэрскія сацыял-дэмакратычныя, сацыялістычныя і рабочыя партыі.

Акрамя таго, кіраўніцтва БСДП (Грамада) зьвяртаецца да пракурора Менскай вобласьці з просьбай "расьсьледаваць факты дэманстрацыйнага парушэньня Данілевіч палажэнньяў Канстытуцыі і шэрагу законаў краіны".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG