Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сямашка сустрэнецца з прадстаўнікамі францускага бізнэсу


Ўладзімер Сямашка
Ўладзімер Сямашка

Беларуская дэлегацыя на чале з першым віцэ-прэм'еам Беларусі Ўладзімерам Сямашкай сустрэнецца ў Парыжы з прадстаўнікамі францускага бізнэсу.

Заплянавана пасяджэньне ў штаб-кватэры руху францускіх прадпрымальнікаў " MEDEF", перадае Інтэрфакс.

Падчас перамоваў з кіраўніцтвам банку “Société Générale” адбыўся "прадметны абмен думкамі адносна далейшага разьвіцьця двухбаковага ўзаемадзеяньня ў фінансавай і банкаўскай сфэрах". Таксама абмеркаваны пытаньні інвэстыцыйнага і крэдытна-фінансавага супрацоўніцтва, пашырэньня прысутнасьці банку ў Беларусі, удзелу “Société Générale” у беларускай прыватызацыі.

Упершыню з 1996 году зь візытам у Парыж выехала ўрадавая беларуская дэлегацыя. Візыт носіць выразна эканамічны характар і заплянаваны на 4 дні.

У складзе дэлегацыі — віцэ-прэм’ер ураду Ўладзімер Сямашка, намесьнік міністра замежных спраў Валерый Варанецкі, намесьнікі міністраў эканомікі, фінансаў, энэргетыкі, сельскай гаспадаркі, прадстаўнікі беларускіх дзелавых колаў.

Дэлегацыя сустракалася з генэральным сакратаром Элізэйскага палаца Клёдам Геанам (кіраўніком адміністрацыі прэзыдэнта Сарказі), сёньня — з дэпутатамі парлямэнту Францыі, якія ўваходзяць у групу па сувязях зь Беларусьсю.

Заплянаваныя сустрэчы ў МЗС Францыі, міністэрствах эканомікі, прамысловасьці, кіраўнікамі францускіх банкаў і буйных кампаній.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG