Спадар Буйвал згадвае, што яшчэ ад сярэдзіны студзеня 1990 году беларускія ваенкаматы пачалі масавую мабілізацыю з запасу. Адпаведны пазоў атрымаў і ён:
«Гэта была папера-прасьціна даволі вялікага памеру з чырвонай паласой па дыяганалі, дзе сярод іншага было напісана: малодшы сяржант запасу Буйвал мусіць зьявіцца на зборны пункт у ваенкамат; мець з сабой харчоў на трое сутак, а таксама мець на сабе цёплае адзеньне. Я такое як прачытаў, адразу зразумеў: рыхтуецца нейкая маштабная правакацыя і магчымыя сур’ёзныя ваенныя дзеяньні. І туды не пайшоў. Спаліў гэтую позву і з хаты не выходзіў некалькі дзён, каб не прыхапілі дзе-небудзь на вуліцы. А хто пайшоў у ваенкаматы са сваім харчам і цёплай вопраткай, тых прыхапілі і пакінулі ў казармах.
А ў ноч з 19 на 20 студзеня ў Баку высадзіліся часткі маскоўскай дывізіі імя Дзяржынскага. Цяпер у Маскве сьцьвярджаюць, што яны там дзяцей ратавалі і г.д. Насамрэч гэтыя галаварэзы забівалі ўсіх, хто трапляў на іхным шляху. Пасьля таго ў гарбачоўскай Маскве былі яшчэ пэўныя дыскусіі: ці трэба было страляць без разбору па бальконах і г.д.? Людзей душылі танкамі, расстрэльвалі, загінула вельмі шмат народу. Вось яны зрабілі ўначы гэтую сваю страшную справу, а раніцай іх пасадзілі ў транспартныя самалёты і вывезьлі ў Расею.А ў аэрапорце пачалі прызямляцца транспартныя самалёты зь Менску і высаджваць беларускіх жаўнераў і афіцэраў. Такім чынам, на залітыя крывёю вуліцы, дзе яшчэ падбіралі трупы і параненых, павінны былі выйсьці вайскоўцы-беларусы. Масква разьлічвала на тое, што нашы людзі, беларусы, прымуць на сябе ўсю нянавісьць, усю прагу помсты, якая тады, канечне, валодала душамі азэрбайджанцаў.
Але хапіла мудрасьці ў нашых людзей, у азэрбайджанскіх людзей, каб не паддацца на гэтую правакацыю. Былі талковыя людзі сярод афіцэраў, некаторыя зь іх пазьней сталі актыўнымі сябрамі Беларускага Народнага Фронту. Заявілі адразу: па людзях страляць ня будзем, на гэтую правакацыю ня пойдзем. Усё гэта было вельмі станоўча ўспрынята азэрбайджанскім бокам. Ужо пад вечар таго дня пачаў народ прыходзіць да месца раскватараваньня беларускіх вайсковых частак, прыносілі бараноў, хлеб, вінаград, сыр, частавалі гэтых людзей, адбываліся размовы пра тое, як жыць цяпер і як жыць далей. Па сутнасьці, адбылося тое, што падчас Першай усясьветнай вайны называлася «братаньнем». І забывацца пра гэта проста грэх".
Канстанцін Уланаў трапіў у Азэрбайджан у рангу старшага тэхніка батарэі 120-й дывізіі сухапутных войскаў. Згадвае, што да таго моманту, падчас службы ў Аўганістане, ужо пабачыў шмат і ніяк не спадзяваўся быць ад нечага шакаваным. Але ўзроўнем жорсткасьці Баку пераўзышоў усе ранейшыя ўражаньні:
«Мы ляцелі з Мачулішчаў і туды прыбылі адразу пасьля тых вядомых падзеяў, якія там адбыліся. То бок, калі міністар абароны Язаў аддаў загад душыць людзей, мы літаральна на наступны дзень былі ўжо там. То бок, калі гэта здарылася з 19-га на 20-е, то ўвечары 20-га мы ўжо былі там. Дакладней, пачалі ўваходзіць у Баку яшчэ раніцай, яшчэ нават сьляды крыві не засохлі, усё сьведчыла на нядаўнюю бойню. Проста за «партызанамі» гэтая крывавая каляіна і цягнулася. Справа ў тым, што адпачатку ў Баку былі растоўскія «партызаны», мы якраз іх зьмянялі. Прызямліліся ў аэрапорце Сьцепанакерту, яны з Баку выходзілі, а мы на іх месца ў казармах і заступілі.
Мы адмовіліся выконваць загад на другі дзень, як толькі туды прыехалі і пабачылі, што натварылі гэтыя партызаны. Найперш гэта былі людзі, якіх набралі з «гражданкі», скрозь запасьнікі. Разумееце, людзі п’яныя, без аніякай дысцыпліны. Калі ўсё расказаць, што там тварылася, дык гэта жах! Зь цяперашняга гледзішча нават не разумееш, што гэта магло быць, а на той момант, як мы прыехалі і ўсё ўбачылі на свае вочы, гэта для нас было штосьці жахлівае. Я такога нават у Аўганістане не бачыў. Быў бардак, расхлябанасьць, поўная дэградацыя ўзброеных сілаў. Ня ведаю, якімі словамі яшчэ назваць. Але гэта было поўнае разлажэньне ўсёй той сыстэмы. І гэта, можа, якраз падштурхнула і астатняе нашае грамадзтва, каб разваліць Савецкі Саюз у такім выглядзе.Дарэчы, якраз за тое, што мы адмовіліся страляць у народ, 120-ю дывізію, найлепшую дывізію сухапутных войскаў СССР, і расфармавалі. А цяпер яе дабілі дашчэнту.
Што тычыцца рэгулярных войскаў, то там былі мы, а побач у Бакінскай агульнавайсковай вучэльні яшчэ стаялі дэсантнікі. У дзень пахаваньня забітых 120-я дывізія на пляцы паклала аўтаматы на знак таго, што мы страляць у народ ня будзем. Гэтак жа паступілі дэсантнікі, якія стаялі ў вучэльні. І ўжо калі мы склалі зброю на пляцы перад тым шматмільённым натоўпам, сказаўшы, што мы страляць у іх ня будзем, і што мы прыехалі выконваць зусім іншыя функцыі і абавязкі, то ведаеце, да нас народ паставіўся адразу зусім інакш. Я быў начальнікам каравулу, ахоўвалі друкарню «Бакінскі рабочы», дык доўга размаўлялі з жанчынамі, якія там працуюць. Вельмі шмат прыходзіла да нас людзей наўпрост у казармы. У тым ліку байцоў, якія служылі ў Беларусі і былі родам з Баку. У мяне, прыкладам, быў намесьнік старшыны Аліеў. Дык той прыбег на другі дзень у казарму, знайшоў наш полк, знайшоў дывізіён, у якім я служыў. Таксама сядзелі мы зь ім і размаўлялі».
«Гэта была папера-прасьціна даволі вялікага памеру з чырвонай паласой па дыяганалі, дзе сярод іншага было напісана: малодшы сяржант запасу Буйвал мусіць зьявіцца на зборны пункт у ваенкамат; мець з сабой харчоў на трое сутак, а таксама мець на сабе цёплае адзеньне. Я такое як прачытаў, адразу зразумеў: рыхтуецца нейкая маштабная правакацыя і магчымыя сур’ёзныя ваенныя дзеяньні. І туды не пайшоў. Спаліў гэтую позву і з хаты не выходзіў некалькі дзён, каб не прыхапілі дзе-небудзь на вуліцы. А хто пайшоў у ваенкаматы са сваім харчам і цёплай вопраткай, тых прыхапілі і пакінулі ў казармах.
А ў ноч з 19 на 20 студзеня ў Баку высадзіліся часткі маскоўскай дывізіі імя Дзяржынскага. Цяпер у Маскве сьцьвярджаюць, што яны там дзяцей ратавалі і г.д. Насамрэч гэтыя галаварэзы забівалі ўсіх, хто трапляў на іхным шляху. Пасьля таго ў гарбачоўскай Маскве былі яшчэ пэўныя дыскусіі: ці трэба было страляць без разбору па бальконах і г.д.? Людзей душылі танкамі, расстрэльвалі, загінула вельмі шмат народу. Вось яны зрабілі ўначы гэтую сваю страшную справу, а раніцай іх пасадзілі ў транспартныя самалёты і вывезьлі ў Расею.
Масква разьлічвала на тое, што нашы людзі, беларусы, прымуць на сябе ўсю нянавісьць, усю прагу помсты, якая тады, канечне, валодала душамі азэрбайджанцаў.
Але хапіла мудрасьці ў нашых людзей, у азэрбайджанскіх людзей, каб не паддацца на гэтую правакацыю. Былі талковыя людзі сярод афіцэраў, некаторыя зь іх пазьней сталі актыўнымі сябрамі Беларускага Народнага Фронту. Заявілі адразу: па людзях страляць ня будзем, на гэтую правакацыю ня пойдзем. Усё гэта было вельмі станоўча ўспрынята азэрбайджанскім бокам. Ужо пад вечар таго дня пачаў народ прыходзіць да месца раскватараваньня беларускіх вайсковых частак, прыносілі бараноў, хлеб, вінаград, сыр, частавалі гэтых людзей, адбываліся размовы пра тое, як жыць цяпер і як жыць далей. Па сутнасьці, адбылося тое, што падчас Першай усясьветнай вайны называлася «братаньнем». І забывацца пра гэта проста грэх".
Уланаў: «Увайшлі ў Баку, калі яшчэ сьляды крыві не засохлі»
Канстанцін Уланаў трапіў у Азэрбайджан у рангу старшага тэхніка батарэі 120-й дывізіі сухапутных войскаў. Згадвае, што да таго моманту, падчас службы ў Аўганістане, ужо пабачыў шмат і ніяк не спадзяваўся быць ад нечага шакаваным. Але ўзроўнем жорсткасьці Баку пераўзышоў усе ранейшыя ўражаньні:
«Мы ляцелі з Мачулішчаў і туды прыбылі адразу пасьля тых вядомых падзеяў, якія там адбыліся. То бок, калі міністар абароны Язаў аддаў загад душыць людзей, мы літаральна на наступны дзень былі ўжо там. То бок, калі гэта здарылася з 19-га на 20-е, то ўвечары 20-га мы ўжо былі там. Дакладней, пачалі ўваходзіць у Баку яшчэ раніцай, яшчэ нават сьляды крыві не засохлі, усё сьведчыла на нядаўнюю бойню. Проста за «партызанамі» гэтая крывавая каляіна і цягнулася. Справа ў тым, што адпачатку ў Баку былі растоўскія «партызаны», мы якраз іх зьмянялі. Прызямліліся ў аэрапорце Сьцепанакерту, яны з Баку выходзілі, а мы на іх месца ў казармах і заступілі.
Мы адмовіліся выконваць загад на другі дзень, як толькі туды прыехалі і пабачылі, што натварылі гэтыя партызаны. Найперш гэта былі людзі, якіх набралі з «гражданкі», скрозь запасьнікі. Разумееце, людзі п’яныя, без аніякай дысцыпліны. Калі ўсё расказаць, што там тварылася, дык гэта жах! Зь цяперашняга гледзішча нават не разумееш, што гэта магло быць, а на той момант, як мы прыехалі і ўсё ўбачылі на свае вочы, гэта для нас было штосьці жахлівае. Я такога нават у Аўганістане не бачыў. Быў бардак, расхлябанасьць, поўная дэградацыя ўзброеных сілаў. Ня ведаю, якімі словамі яшчэ назваць. Але гэта было поўнае разлажэньне ўсёй той сыстэмы. І гэта, можа, якраз падштурхнула і астатняе нашае грамадзтва, каб разваліць Савецкі Саюз у такім выглядзе.
У дзень пахаваньня забітых 120-я дывізія на пляцы паклала аўтаматы на знак таго, што мы страляць у народ ня будзем.