Уначы 19 студзеня 1990 году, без абвяшчэньня надзвычайнага становішча, на загад кіраўніцтва тагачаснага СССР савецкія войскі ўварваліся ў Баку. Танкі і бронетранспартэры нішчылі на сваім шляху ўсё. Было забіта 145 чалавек, 744 — параненыя.
«Алея пакутнікаў» у сталіцы Азэрбайджану, дзе пахаваныя гэтыя ахвяры, стала сьвятым месцам для жыхароў краіны.
Амбасадар Азэрбайджану ў Беларусі Алі Нагіеў сказаў сёньня «Свабодзе»:
«Гэтая рана не зажыла. Яна зацягнулася толькі ў тым сэнсе, што незалежнасьць і сувэрэнітэт, дасягнутыя такой велізарнай цаною, далі магчымасьць будаваць прававое грамадзтва, праводзіць глыбокія эканамічныя рэформы, інтэнсіўна разьвівацца. Азэрбайджан заваёўвае аўтарытэт у сьвеце. Але тая кроў, тыя ахвяры будуць помніцца народам нашай краіны датуль, пакуль будзе існаваць краіна Азэрбайджан».