Пра гэта паведаміў журналістам гендырэктар «Белтрансгазу» Ўладзімер Маёраў. Паводле яго слоў, беларускі бок разьлічвае, што сёлета цана газу будзе сфармаваная на ўзроўні мінулага году і складзе ў сярэднім 150 даляраў за тысячу кубамэтраў. Маёраў заявіў, што беларускі бок разьлічвае на станоўчы вынік гэтых перамоваў.
Таксама «Белтрансгаз» прапануе «Газпрому» павялічыць пампаваньне газу праз газаправод «Ямал-Эўропа» з 91 да 105 мільёнаў кубамэтраў.
«Белтрансгаз» разьлічвае на падпісаньне новага кантракту на пастаўку газу на 2012—2020 гады. Кантракт, які дзейнічае цяпер, заканчваецца ў 2011 годзе. Паводле Ў.Маёрава, доўгатэрміновы характар кантрактаў на імпарт газу адпавядае міжнароднай практыцы.
Прадстаўнік «Газпрому» Ігар Валабуеў у размове з карэспандэнтам «Свабоды» так пракамэнтаваў заявы адносна магчымасьці перамоваў па цане на газ на гэты год:
«Без камэнтароў, там усё зразумела. Ёсьць формула цаны, ёсьць кантракт на 2010 год. Якія перамовы можна аднаўляць? Кантракт дзейнічае, там ёсьць паніжальны каэфіцыент, ён дзейнічае, вось і ўсё. Якія перамовы? Я не разумею, пра што мы гаворым? Ну, сказалі, сказалі — нічога камэнтаваць ня будзем».
Карэспандэнт: «Але ж яны хочуць захаваць цэны на леташнім узроўні...»
Валабуеў: «Мала чаго хочуць. Ёсьць кантракт, яшчэ раз кажу. Ёсьць кантракт, і яго ніхто не адмяняў».