Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трэці раз — за стол


Трэці раўнд перамоваў паміж Масквой і Менскам аб кошце транзыту празь беларускую тэрыторыю расейскай электрычнасьці для патрэбаў Калінінградзкай вобласьці і краін Балтыі адбудзецца 19 студзеня.


Пра гэта “Свабодзе” сёньня паведамілі ў расейскай кампаніі “Интер РАО ЕЭС”.

Папярэднія раунды прайшлі 12 і 14 студзеня. Аднак ніякай афіцыйнай інфармацыі паводле вынікаў сустрэчы не было.

Паміж “Интер РАО ЕЭС” і “Белэнэрга” дзейнічаюць доўгатэрміновыя ўзаемазьвязаныя дамовы на пастаўку электраэнэргіі і яе транзыт празь сеткі Аб'яднанай энэргетычнай сыстэмы Беларусі. Згодна з гэтымі дамовамі ў 2010 годзе кампанія мае намер паставіць у Беларусь 3 млрд. кВт/гадз. электраэнэргіі ў адпаведнасьці з балянсам Саюзнай дзяржавы і да 2,5 млрд. кВт/гадз. — “на аснове прынцыпаў камэрцыйнай мэтазгоднасьці”.

4 студзеня “Белэнэрга” папярэдзіў пра магчымае спыненьне паставак расейскай электраэнэргіі ў Калінінградзкую вобласьць з прычыны няўзгодненасьці ўмоў транзыту. Паводле “Интер РАО ЕЭС”, Беларусь патрабуе павялічыць кошт транзыту ў 5,5 раза.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG