Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амніставалі ўдзельніка «справы 14-ці» Алеся Чарнышова


Алесь Чарнышоў
Алесь Чарнышоў

Амніставаны Алесь Чарнышоў, удзельнік так званай «справы чатырнаццаці», паводле якой былі пакараныя актывісты розных моладзевых арганізацый, абвінавачаныя ў арганізацыі масавых беспарадкаў, што нібыта мелі месца падчас студзеньскіх акцый пратэсту прадпрымальнікаў у 2008 годзе.



Алеся Чарнышова сёньня выклікалі ў міліцыю Цэнтральнага раёну Менску, дзе паведамілі: ён амніставаны.

Прысуд, вынесены ў красавіку 2008 году Алесю Чарнышову, Міхаілу Пашкевічу, Тацьцяне Цішкевіч, Міхаілу Крываву, Алесю Бондару, Арцёму Дубскаму, Алесю Стральцову — 2 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў калёніі адкрытага тыпу. Андрэй Кім быў асуджаны на 1,5 года калёніі агульнага рэжыму. Уладзімеру Сяргееву і Антону Койпішу прысудзілі па 3,5 млн рублёў штрафу (па 100 базавых велічыняў).

Тацьцяна Цішкевіч адразу пасьля вынясеньня прысуду зьехала ў Польшчу. Арцём Дубскі знаходзіцца ў турме за парушэньне правілаў адбыцьця пакараньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG