Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За ўхіленьне ад войска верніка Міхайлава будуць судзіць 29 студзеня


Судовае паседжаньне Менскага раённага суда па справе ўхіленьня ад вайсковай службы верніка габрэйска-мэсіянскай суполкі Івана Міхайлава адбудзецца 29 студзеня.


Пра гэта паведаміў кіраўнік кампаніі "За альтэрнатыўную грамадзянскую службу" Міхась Пашкевіч.

Іван Міхайлаў
тры тыдні чакае суду за ўхіленьне ад вайсковай службы ў камэры жодзінскага сьледчага ізалятара. 31 сьнежня справу перадалі ў суд. Іван спадзяваўся на службу ў рэзэрве і казаў, што рэлігійныя перакананьні не дазваляюць яму служыць у войску. Цяпер яму пагражае паўгода арышту.

Сваякі Івана распавялі, што з просьбамі даць хлопцу магчымасьць прайсьці альтэрнатыўную службу яны неаднойчы зьвярталіся ў ваенкамат, Міністэрства абароны і адміністрацыю кіраўніка краіны.

20 сьнежня Івана затрымалі ў салігорскім гатэлі. Ён працаваў рамонтнікам катлоў і быў у Салігорску па працы. З Салігорску хлопца адвезьлі ў Жодзінскі сьледчы ізалятар.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG