Пра гэта паведамілі карэспандэнту Свабоды ў прэсавай службе ўраду Беларусі.
У амбасадзе Польшчы адзначылі, што віцэ-прэм’ер адначасова ёсьць міністрам народнай гаспадаркі, таму найперш будуць абмяркоўвацца эканамічныя пытаньні. “Аднак Беларусь – гэта краіна, дзе эканоміка ідзе разам з палітыкай, таму будуць вырашацца, відаць, і палітычныя пытаньні”, - адзначыў дыплямат.
Гэта будзе аднадзённы рабочы візыт, як і напачатку мінулага года.
“Гэта плянавая сустрэча прэм’ераў”, - адзначылі ў амбасадзе.